Пра гэта піша @radiosvaboda са спасылкаю на сваячку мужчыны, якая атрымлівае ад яго лісты.
Жанчына расказала, што былы актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП , якога трымаюць у івацэвіцкай калоніі №22, раней прынамсі мог адрозніць святло ды цень, аднак цяпер страціў нават такую здольнасць. Як ён дае рады з такой сур'ёзнай праблемаю, Вацлаў Арэшка не хоча абмяркоўваць нават у ліставанні з блізкімі:
«Нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца»
Адміністрацыя калоніі, як сцвярджае сваячка Арэшкі, прапаноўвала яму перавод у шпіталь, аднак 71-гадовы палітзняволены адмаўляецца. Ён перажывае, што можа не вытрымаць «этапу» ў медычную ўстанову.
