❗️Асцярожна, адчувальны кантэнт! Расейскі палонны: у «Вагнэры» медыкаў навучалі на палонных, якім адрывалі канечнасці выбухоўкай
Расейскі палонны, які некалі служыў у расейскім ПВК «Вагнэр», распавёў украінскаму блогеру Дзмітрыю Карпенку («Апосталу») пра шакуючы спосаб падрыхтоўкі медыкаў.
Паводле ягоных словаў, падчас знаходжання ў Малі навучэнцам прыводзілі «палонных тэрарыстаў». Аднаму з іх прывязалі да нагі шашку і падарвалі яе, пасля чаго навучэнцы павінны былі надаваць пацярпеламу медычную дапамогу.
Post #146276
1.57K