☝️У Беларусі за Лукашэнкам знікла 1701 вёска
З мапы Беларусі штогод знікаюць цэлыя вёскі і хутары. Апошняй сёлета «адмянілі» вёску Пірэвічы, што між Жлобінам і Светлагорскам.
Пірэвічы – ужо 19-я з пачатку года «скасаваная» вёска ў Беларусі. З іх дзве ў Гомельскай вобласці, па адной у Берасцейскай і Магілёўскай, 15 – у Віцебскай, з іх 9 — у Шаркаўшчынскім раёне.
Насельніцтва Беларусі таксама працягвае скарачацца, пры гэтым сельскае насельніцтва скарачаецца асабліва імкліва. Так:
☝️35 гадоў таму ў Беларусі было 3 384 737 чалавек, якія жылі ў сельскай мясцовасці. Яны складалі 33,2 % насельніцтва кріаны.
☝️15 гадоў таму – 2 388 025 сельскіх жыхароў, 24,9 % ад усіх.
☝️10 гадоў таму – 2 201 940 або 22,4 %.
☝️5 гадоў таму – 2 069 325 або 22,1 %.
☝️На пачатак 2026 года засталося 1 898 771 – менш за 21 %. ☝️
Post #146322
706

- 🤬 10
- 😢 3
- ❤ 1
- 👏 1
- 🏆 1