Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла 29 верасня на канферэнцыі «Дарога да свабоды ў Еўропе (Польшча, чэрвень 1976)» у Бруселі. Яна правяла паралелі ў гісторыі Польшчы 1980-х і Беларусі 2020-х гадоў.
«Барацьба за свабоду не скончылася, – сказала Ціханоўская. – Тое, за што вы змагаліся ў Польшчы дзесяцігоддзі таму, гэта тое, за што мы ў Беларусі змагаемся сёння«.
Ціханоўская падзякавала Еўрапарламенту за падтрымку дэмакратычнага руху і непрызнанне рэжыму Лукашэнкі. Яна прасіла захоўваць санкцыі і ўмацоўваць еўрапейскае грамадства, каб яно было гатовае бараніць еўрапейскія каштоўнасці. ☝️
