Медыяменеджар і нядаўні палітвязень асабіста прыняў узнагароду падчас сённяшняй цырымоніі ў Осла. Андрэй Аляксандраў прысвяціў прэмію «усім мужным калегам, якія не здаюцца, нягледзячы на цяжкія ўмовы». Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні 15 прадстаўнікоў медыясферы.
«Пазітыўныя эмоцыі асабліва каштоўныя, калі чалавек знаходзіцца ва ўмовах, далёкіх ад нармальнага чалавечага жыцця», – сказаў Аляксандраў.
Разам з беларусам узнагароду атрымаюць кіраўнік аддзелу журналісцкіх расследаванняў «Украінскай праўды» Міхайла Ткач, грузінскае выданне iFact, ерэванскі тэлеканал Factor TV і расійскае незалежнае анлайн-выданне «Вёрстка». ☝️
