☝️29 верасня – гадавіна Статуту ВКЛ
497 гадоў: 29 верасня 1529 года быў зацверджаны 1-ы Статут Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню ў гісторыі заканадаўства было выкладзена ў такім вычарпальным выглядзе.
Статут ВКЛ таксама называюць першай еўрапейскай канстытуцыяй. Ён рэгламентаваў правы і абавязкі ўсіх саслоўяў, усталёўваў парадак судаводства, вызначаў меры пакарання за злачынствы. Асаблівая ўвага надавалася пытанням землеўладання, што было вельмі важна для феадальнага грамадства.
Гэты дакумент стаў сапраўдным прававым арыенцірам для сучаснікаў і наступных пакаленняў. ☝️
Post #146323
519

- ❤ 10