TGViewer
bellitinfo bellitinfo @bellitinfo · 674 subscribers
Post #2993 331
📙Аляксей Дзікавіцкі прэзентуе новы раман у Варшаве, Любліне і Брусэлі.

Медыяменеджар і пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі запрашае на прэзентацыю прыгодніцкага раману “Вяртанне Эльзы”.

“Вяртанне Эльзы” — раман пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння.

„У цэнтры гэтай гісторыі — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескі заклён, здольны спыніць старэнне таго, хто зможа выканаць яго ўмову. Пошукі праўды прымушаюць героя па-новаму паглядзець на ўласнае жыццё, каханне, родны горад і тое, што чалавек пакідае пасля сябе".


📖 Кніга выйшла ў выдавецтве Kamunikat.

Кожны, хто набудзе “Вяртанне Эльзы” на прэзентацыях, атрымае ў падарунак адну з папярэдніх кніг пісьменніка - “Світумузыка” альбо “Палешук 2.0”.

✔️Варшава - 25 верасня (пятніца), 18.00, Bracka, 25
✔️Люблін - 26 верасня (субота), 18.00, Lubelskie Targi Książki
✔️Брусэль - 28 верасня (панядзелак), 18.00, Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі Wetenschapstraat 23, 1000.
  • 🔥 3
  • ❤ 2
More from @bellitinfo
  1. Oct 1, 2026📚 Адкрыты збор на выданне дзвюх кніг Змітра Дашкевіча — пра веру, любоў і каханне. Зміцер…
  2. Oct 1, 2026📝 6 кастрычніка: анлайн-дыскусія «“Я” ў часы катастроф: беларускі аўтафікшн пасля 2020 го…
  3. Oct 1, 2026🎨 Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA прымае заяўкі на ART PRADMOVA — конкурс-выстав…
  4. Oct 1, 2026📖 “Расстанне — гэта паломка, я — зламаная птушка”. Маша Лапо чытае раман Алёны Глухавай п…
  5. Sep 30, 2026📕 Таня Арцімовіч напісала “Маніфест гародніцы”. У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла літарату…
  6. Sep 30, 2026📖 Вольга Гапеева атрымала прэстыжную нямецкую прэмію па літаратуры. Пісьменніца Вольга Га…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →