Гэты абсалютна паэтычны, вытанчаны і ў той жа час шчыльна напісаны твор заглыбіць вас у свет, дзе асноўныя законы — гэта не логіка і рацыянальнасць, а інтуіцыя і метафара.
Раман “Nos corps lumineux” пабачыў свет у 2023 годзе ў французскім выдавецтве Verticales (частка буйнога выдавецтва Gallimard), а цяпер, у 2026-м, у перакладзе Алены Пятровіч ён выйшаў па-беларуску пад назвай “Нашы зіхоткія целы” ў выдавецтве "Мяне няма".
Сюжэт твора — просты: ён пачынаецца фразай “Мой муж перастаў мяне кахаць” — і прызначэннем даты падпісання шлюбаразводных папер. У чаканні гэтай даты гераіня жыве ў розных знаёмых, перамяшчаецца з аднаго месца ў іншае, разважае і ўспамінае.
Чытаць цалкам ⬅️
