Гэта магчымасць атрымаць прафесійную ацэнку сваіх прац ад вядомых майстроў, пазнаёміцца з беларускімі выдаўцамі і патэнцыйнымі замоўцамі, а таксама прадставіць сваю творчасць шырокай публіцы.
Падавацца могуць творцы ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна. Прымаюцца працы ў любых тэхніках, як выдадзеныя, так і нявыдадзеныя.
✔️ Ад аднаго ўдзельніка — адна заяўка, максімум адзін твор/аб’ект або да 5 ілюстрацый для разгляду журы.
📩 Каб падаць заяўку, трэба даслаць PDF з кароткай інфармацыяй пра сябе і працу, а таксама выявы твораў у лічбавай форме (300 dpi) на імэйл art.pradmova@gmail.com.
⏳ Дэдлайн: 6 кастрычніка 2026 года.
Найлепшыя працы будуць прадстаўленыя на спецыяльнай выставе ART PRADMOVA ў межах фестывалю. Пераможцы будуць узнагароджаныя падчас фестывалю PRADMOVA.
