TGViewer
bellitinfo bellitinfo @bellitinfo · 676 subscribers
Post #3036 157
📘 7 кастрычніка ў Мінску: лекцыя Ігара Бабкова пра Алеся Разанава.

Алесь Разанаў — авангардыст і наватар: ён трансфармуе літаратурныя формы, не проста называючы іх па свойму, але змяняючы правілы гульні ў літаратуру.

Алесь Разанаў — алхімік і метафізік: у сваіх фармальных эксперыментах ён перадусім палюе на новы змест, выплаўляючы інструменты разумення не дадзенай нам наўпрост рэчаіснасці.

📖 Мадэратар сустрэчы пад назвай "Зномы, вершаказы, магічныя падарожжы: Алесь Разанаў між паэтыкай і метафізікай" — Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

⏰Пачатак а 19.00
📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А)
  • ❤ 8
More from @bellitinfo
  1. Oct 2, 2026📓 Выйшаў новы том “Даследаванняў і матэрыялаў” Міколы Хаўстовіча. У выдавецтве Варшаўскаг…
  2. Oct 2, 2026📚Уладзімір Казлоў і Тоні Лашдэн сустрэнуцца з чытачамі ў Стакгольме. У кастрычніку ў стак…
  3. Oct 2, 2026📖 Сяргей Шупа пераклаў з ідышу самую раннюю версію мемуараў Шагала. У выдавецтве “Мяне ня…
  4. Oct 2, 2026#цытата_bellit_info
  5. Oct 1, 2026📚 Адкрыты збор на выданне дзвюх кніг Змітра Дашкевіча — пра веру, любоў і каханне. Зміцер…
  6. Oct 1, 2026📝 6 кастрычніка: анлайн-дыскусія «“Я” ў часы катастроф: беларускі аўтафікшн пасля 2020 го…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →