TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2792 302

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса»

Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (2025 г.): літоўскі магнат Юрый Радзівіл «Геркулес» (1480–1541) зрабіў шлюбы сваіх дзяцей галоўным інструментам умацавання палітычнага ўплыву і пашырэння зямельных уладанняў.

У 1523-м была заключана дамова пра шлюб яго пяцігадовай дачкі Ганны з трынаццацігадовым сынам Канстанціна Астрожскага Ільём. Аднак пасля смерці К. Астрожскага Юры Радзівіл перадумаў і прапанаваў Ільі малодшую дачку Барбару, на што той не пагадзіўся. У 1537-м кароль Жыгімонт I прызнаў шлюбны кантракт паміж Ганнай і Ільём несапраўдным.

Наступнай была заключана дамова на шлюб Барбары Радзівіл са Станіславам Гаштольдам – для прымірэння ворагаў. Пасля яго смерці Барбара стала жонкай Жыгімонта II. Ганна выйшла за літоўскага магната. Сын «Геркулеса» Мікалай ажаніўся з польскай шляхцянкай. У наступныя пакаленні біржанская лінія Радзівілаў стала адной з самых магутных у ВКЛ. З цягам часу стратэгія «Геркулеса» спрацавала.
  • 👍 8
  • 🤷‍♂ 1
More from @beliph
  1. Oct 14, 2026«Валадарка», Камароўскі лес і яшчэ 12 мясьцінаў. Актывісты склалі «Мапу сьмяротных пакаран…
  2. Oct 14, 2026📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабоч…
  3. Oct 14, 2026Першы студэнцкі масавы пратэст у незалежнай Беларусі 14 кастрыніка 1994 года ў Менску прай…
  4. Oct 14, 2026«Зло чыняць ня монстры, а звычайныя людзі». 120 гадоў таму нарадзілася Ганна Арэнт Ганна А…
  5. Oct 13, 2026🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэ…
  6. Oct 13, 2026Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай Беларуску…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →