70 гадоў таму ў Беларусь пачалі масава вяртацца палітвязні. Як іх сустракала савецкая ўлада?
Пасля смерці Сталіна ў СССР пачаўся працэс вызвалення і рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Але для многіх вяртанне дадому не азначала вяртанне да нармальнага жыцця: людзі сутыкаліся з адмовай у жыллі, праблемамі з працаўладкаваннем, а многія арганізатары рэпрэсій працягвалі займаць свае пасады.
На падставе архіўных дакументаў і кнігі гісторыка Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі "адлігі" (1953–1968)» выданне «Салідарнасць» распавядае пра тое, як у БССР праходзіла рэабілітацыя палітвязняў і чаму яна аказалася далёкай ад справядлівасці.
Больш падрабязна — у матэрыяле «Салідарнасці»
Post #2789
1.12K

- 👍 9
- 🔥 3
- ❤ 1
- 🙏 1
- 💔 1