TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2702 362

Forwarded from Спадчына

У Лідзе падчас земляных прац на тэрыторыі завода электравырабаў раскрылі цагляныя крыпты канца XIX стагоддзя — рэшткі старога праваслаўнага некропаля, знішчанага ў савецкі час.

Цяпер на аб'екце праводзіць выратавальныя даследаванні экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН. Археолагі выявілі некранутыя саркафагі, сярод якіх ужо ідэнтыфікаванае пахаванне падпалкоўніка 172-га пяхотнага Лідскага палка Юльяна Здановіча. Знаходкі чакае кансервацыя, а парэшткі — перазахаванне.

У афіцыйных зводках чамусьці не гаворыцца галоўнае: чаму гістарычныя пахаванні наогул апынуліся пад прамысловай зонай.

Выяўленыя крыпты — гэта частка старога праваслаўнага могільніка, заснаванага каля 1865 года пры Свята-Георгіеўскай царкве. У савецкі час вялікая частка гістарычнага некропаля была па-варварску знесена менавіта пад будаўніцтва карпусоў завода электравырабаў. Каб вызваліць месца пад дарогу і знішчыць рэшткі помнікаў, у 1980-х гадах уладам давялося таемна, пад покрывам ночы, завозіць сюды атрады камсамольцаў для збівання на зямлю каменных надмагілляў і крыжоў. Уцалела толькі частка некропаля.

Крыніца
Крыніца

#Ліда #могілкі #археалогія
  • 👍 10
  • 🤬 7
  • 💔 3
  • 😨 1
More from @beliph
  1. Oct 16, 2026🪨 Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана, загінулым у Другой сусвет…
  2. Oct 16, 2026🔍 Унікальную капліцу-склеп XVII стагоддзя знайшлі пад Талачынам У Талачынскім раёне вучон…
  3. Oct 16, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім зл…
  4. Oct 16, 2026«Калі мы прайграем вайну, нас усіх павесяць!» У архіў берлінскага аддзялення Інстытута імя…
  5. Oct 15, 2026Ініцыятыва Maldzis на аўкцыёне ў Польшчы набыла тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, з…
  6. Oct 15, 2026📖 «Літаратурныя зацемкі»: Сяргей Дубавец пра ўспаміны Яна Булгака і свет шляхецкай Белару…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →