TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2679 547
⚠️ Ігар Станкевіч: «У КДБ ёсць пытанні ў сувязі з ініцыятывай “Нацыя лідараў”»

14 ліпеня ў мінскай кватэры Ігара Станкевіча — сябра БІПГ, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне і да нядаўняга часу дырэктара Інстытута — прайшоў ператрус з удзелам супрацоўнікаў КДБ. Знаёмых Станкевіча распытвалі пра адукацыйную ініцыятыву «Нацыя лідараў».

На гэтай пляцоўцы ён у 2022 годзе запусціў папулярны курс «Радавод» пра пошук уласных каранёў. Адбылося ўжо дзевяць патокаў, у кожным — ад 40 да 150 удзельнікаў.

Ператрусы з тымі ж пытаннямі прайшлі яшчэ як мінімум у трох чалавек, а таксама ў іх сваякоў і блізкіх. У 2024 годзе рэсурсы «Нацыі лідараў» былі ўключаныя КДБ у склад «экстрэмісцкага фармавання».

Станкевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы. Сацсеткі яго ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» прызнаныя «экстрэмісцкімі», а сам даследчык абвешчаны ў вышук у Беларусі і Расіі.
  • 🤬 24
  • 💔 3
  • 🔥 1
More from @beliph
  1. Oct 17, 2026«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Касьцюшку → htt…
  2. Oct 17, 2026💭 «Якія мы палітычныя? Мне было шэсць гадоў, сястры – чатыры, другой – два. Якія мы паліт…
  3. Oct 17, 2026Ціханоўская не згадала Польшчу ў твіце пра Тадэвуша Касцюшку. Заўвагу зрабіў еўрадэпутат.…
  4. Oct 17, 2026Павел Церашковіч: «Калі ўздымаецца лямант, маўляў, не дадзім перапісаць гісторыю — яе буду…
  5. Oct 17, 2026«Мы цябе нарадзілі, каб ты данесла праўду». У Вільні пачаўся фэстываль беларускай інтэлект…
  6. Oct 16, 2026🪨 Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана, загінулым у Другой сусвет…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →