TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 295 subscribers
Post #5625 166
Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій.

Пра ператрус ён даведаўся ад сваёй былой жонкі, з якой ён у разводзе ўжо 18 год. З яе тэлефона  да Станкевіча патэлефанаваў невядомы, які вырашыў паразмаўляць з грамадскім актывістам, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Але на патрабаванне Ігара Станкевіча ён не назваў сябе, толькі выказаў меркаванне, што даследчык "вярбуе сабе людзей, каб атрымліваць пад гэта гранты". Што мелася на ўвазе, невядомы не ўдакладніў і прычыну ператрусу не патлумачыў.

Як адзначае сам Ігар Станкевіч, ягоныя блізкія ўвесь час адчуваюць ціск з боку сілавікоў: у кагосьці з родных бралі аналіз ДНК, у кагосьці перыядычна праводзяць ператрусы і распытваюць, чым і дзе займаецца іх сваяк.

Ігар Станкевіч мусіў выехаць з Беларусі ў Польшчу пад пагрозай палітычнага пераследу, сацыяльныя сеткі ягонай ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй", імя і прозвішча даследчыка ўнесена ў агульную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
  • 🤬 6
  • 😢 1
More from @vicspring
  1. Oct 17, 2026Нават на "Дажынках" агітуюць ісці працаваць у міліцыю І, канешне ж, паўсюль у Мёрах, дзе п…
  2. Oct 17, 2026Судью, приговорившую политзаключенного к 3,5 года «химии», назначили работать в Витебск Ук…
  3. Oct 16, 2026Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыкан…
  4. Oct 16, 2026Пенсіянеры з ваколіц Магілёва пратэстуюць супраць далучэння іх вёсак да Дрыбінскага раёна…
  5. Oct 16, 2026🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды 15 ка…
  6. Oct 16, 2026Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчынна…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →