TGViewer
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя WARTA – беларускае нацыянальнае медыя @wartabelarus · 763 subscribers
Post #3484 157
🇸🇦 Саудаўская Арабія павялічвае вываз нафты праз Армуз, выкарыстоўваючы «цёмныя» рэйсы і перагрузкі паміж танкерамі

Пасьля атакі на нафтаправод, які ідзе з усходу на захад, Саудаўская Арабія перанакіравала значную частку экспарту праз Армуз. Для гэтага выкарыстоўваюцца дадатковыя супертанкеры, а частка суднаў ідзе з выключанымі распазнавальнікамі.

Нафта таксама перагружаецца з аднаго танкера на іншы ў Аманскай затоцы, каля Сохару. Такія схемы дазваляюць танкерам хутчэй вяртацца праз Армуз па новыя грузы.

Паводле Reuters, у верасьні праз Армуз магло праходзіць каля 3,6 млн барэляў саудаўскай нафты ў суткі, што запатрабавала дадатковых 36–40 вялізных танкераў. Перавалка нафты паміж суднамі каля Аману ўжо дасягнула межаў прапускной здольнасьці.

Варта адзначыць, што ў выпадку Саудаўскай Арабіі гаворка ідзе перадусім пра «цёмныя» рэйсы з адключаным распазнавальнікам і ваенна-лагістычную схему адмысловых перавозак.
  • ❤ 4
  • 👍 2
  • 🔥 2
  • ❤‍🔥 1
More from @wartabelarus
  1. Oct 6, 2026🇸🇦 Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі Саудаўскія ўлады павед…
  2. Oct 6, 2026Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі. Паводле паведамленьня…
  3. Oct 6, 2026Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне У Беларусі ўвялі новыя жорсткія пра…
  4. Oct 6, 2026🇩🇪 У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпі…
  5. Oct 6, 2026🇧🇬 Дроны атакавалі два караблі каля Баўгарыі Атака адбылася каля 3-й гадзіны ночы ў выкл…
  6. Oct 6, 2026⛓️ У Менску пасьля больш як 200 дзён зьняволеньня судзяць каталіцкага сьвятара У Менску ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →