TGViewer
Channel Public Channel
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

@wartabelarus

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus

YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus

https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Subscribers
762
Photos
2.3K
Videos
472
Links
831
Recent Posts 11 shown
Post #3450 120
🇫🇷 У Францыі сотні ліцэяў блякаваныя: школьнікі пратэстуюць супраць скарачэньня выдаткаў і недахопу настаўнікаў.

Вучні ў розных гарадах Францыі блякуюць навучальныя ўстановы і выходзяць на вуліцы. Яны патрабуюць вырашыць праблему недахопу выкладчыкаў, перапоўненых клясаў і дрэннага стану школаў.

Пратэсты падтрымліваюць вучнёўскія і настаўніцкія прафсаюзы. У некаторых месцах адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, якая ўжывала сьлёзацечны газ.

Улады тлумачаць скарачэньне выдаткаў неабходнасьцю скараціць бюджэтны дэфіцыт і дзяржаўныя выдаткі. Дэфіцыт бюджэту Францыі перавысіў 7 адсоткаў, каб пазьбегнуць абмежаваньняў Эўразьвязу, трэба яго паменшыць ніжэй за 5 адсоткаў пры наяўным дзярждоўгу памерам 120 адсоткаў ВУП. Пад скарачэньне адразу трапілі сацыяльныя гарантыі, што выклікала значныя пратэсты шырокіх пластоў грамадства.

Сфера адукацыі Францыі, якая і да гэтага перажывала істотны крызіс, была даведзеная да адчаю.
  • 🤷‍♂ 4
  • 😢 1
  • 😨 1
  • 😡 1
Post #3449 162
Ozon пашырае лагістычную сетку ў Беларусі

Гандлёвы манапаліст з Расеі плянуе адкрыць у Воршы буйны склад для апрацоўкі замоваў, а мясцовы сартавальны цэнтар ужо пашыраны.

У II чвэрці 2026 году беларусы аформілі ўтрая больш замоваў, чым год таму. Адсутнасьць альтэрнатывы яшчэ болей прывязвае беларускі гандаль да Расеі.

Пры гэтым у Расеі аб’екты Ozon з канца жніўня зазналі каля дзесяці атак беспілётнікаў. Дзякуючы ўкраінскім ударам, найбольш адчувальна пацярпелі разьмеркавальныя цэнтры пад Саратавам і Самарай.
  • 😡 9
  • 👍 2
  • 👎 2
  • 🤬 2
  • 🤷‍♂ 1
  • 🔥 1
  • 😁 1
Post #3448 166
Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў адносінах зь Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга».

Паводле Сікорскага, Беларусь вызваліла журналіста Андрэя Пачобута пры амэрыканскім пасярэдніцтве і дазволіла яму вярнуцца ў Польшчу.

Ён таксама адзначыў, што апошнім часам на польска-беларускай мяжы спакайней: перасталі лётаць «кантрабандныя балёны».

Сікорскі зазначыў, што Польшча выдаткавала больш за 1 млрд эўра на будаўніцтва загароды і ахову мяжы.

Пры гэтым польскі міністар падкрэсьліў, што ў інтарэсах Польшчы — каб Беларусь захоўвала сваю дзяржаўную адасобленасьць ад Расеі.

«У нашым інтарэсе, каб Беларусь захавала дзяржаўную адасобленасьць ад Расеі».


Паводле Сікорскага, ёсьць прынцыповая розьніца паміж тым, каб Беларусь была партнэрам Расеі, і тым, каб яна стала часткай Расеі. Ён заявіў, што ўжо каля 30 гадоў існуе тэндэнцыя да пашырэньня расейскай тэрыторыі за кошт Беларусі — і гэтага, паводле яго, нельга дапусьціць.
  • ❤ 8
  • ✍ 2
  • ❤‍🔥 1
  • 👎 1
  • 💯 1
Post #3447 170
Расея спрабуе падзяліць Кіеў на часткі: каля апоры Паўдзённага масту ў Кіеве зафіксавалі два трапляньня БпЛА

Аб гэтым заявіў мэр гораду Клічко.

Рух па мосьце часова спынены.
  • 🤬 11
  • 😡 5
  • 😢 1
Post #3446 173
❗️Учора Расейскі БПЛА ўдарыў па тэрыторыі Інстытуту ядзерных дасьледаваньняў у Кіеве, дзе знаходзіцца дасьледчы рэактар ВВР-М, паведамляе Дзяржаўная інспэкцыя ядзернага рэгуляваньня Ўкраіны.

У выніку ўдару ўзьнік пажар. Рэактар і сыстэмы, важныя для ядзернай бясьпекі, не пашкоджаныя. Зьменаў радыяцыйнага фону не зафіксавана.
  • 😡 10
  • 🤬 3
  • 😨 2
Post #3445 184
🇪🇪 Эстонія спыняе транзыт збожжа зь Беларусі й Расеі

Эстонія забараніла транзыт беларускага й расейскага збожжа. Пра гэта 1 кастрычніка паведаміў міністар замежных справаў Маргус Цахкна.

Паводле яго, Эстонія ня будзе дапамагаць Расеі падтрымліваць гандаль на фоне вайны супраць Украіны.

Раней Латвія абвясьціла пра пляны ўвесьці 300-адсоткавыя мытныя зборы на збожжа зь Беларусі й Расеі
  • 😡 6
  • 👍 4
  • 👎 4
  • 🤔 1
  • 😢 1
  • 😭 1
Post #3444 182
🇵🇱 Таямнічая пасылка ў Вайсковай жандармэрыі ў Польшчы: трое трапілі ў шпіталь

У штаб-кватэру Вайсковай жандармэрыі ў Новай Дэмбе прыйшоў канвэрт зь Нямеччыны. Пасьля яго адкрыцьця двое жандараў і цывільная асоба адчулі раздражненьне скуры і трапілі ў шпіталь. З суседняга памяшкання эвакуявалі 133 чалавекі.

Першасная праверка не выявіла хімічных, біялягічных або радыялягічных рэчываў. Трох пацярпелых пазьней выпісалі, сьлядоў атручаньня не знайшлі.
  • 😡 6
  • 😨 5
  • 🤬 2
  • 🤔 1
  • 🙏 1
Post #3443 207
У Малдове выбухнуў расейскі БПЛА, які заляцеў з боку Ўкраіны

Дрон выбухнуў у раёне Бранешты, на трасе за 50 км ад Кішынёва.

Гэта ўжо трэці выпадак парушэньня паветранай прасторы Малдовы за сёньня.
  • 🤬 9
  • 😡 4
  • 😨 3
  • 🤣 1
  • 💔 1
Post #3441 219
🇲🇦 Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла ўрад
  • ❤ 6
  • ❤‍🔥 2
  • 👍 2
  • 🤔 2
  • 🔥 1
  • 👏 1
Post #3440 205
Бельгія перадасьць Украіне тры зьнішчальнікі F-16 да канца году па паскоранай працэдуры — Зяленскі

Украіна таксама атрымала тэрміновыя партыі баепрыпасаў для F-16 ад Бельгіі і іншых краін-партнёраў, акрамя Гішпаніі.
  • ❤ 8
  • 👍 6
  • ❤‍🔥 1
Post #3432 740
30 верасьня 1989 году адбыўся першы Чарнобыльскі шлях у Менску

З ініцыятывы БНФ каля 30 тысяч чалавек прайшлі маўклівым шэсьцем ад гадзіньнікавага заводу праспэктам і правялі мітынг на тагачаснай плошчы Леніна.

Падчас шэсьця, забароненага ўладамі, гучэй Чарнобыльскі звон, не было гучных лёзунгаў і скандаваньняў. Але моц маўклівай плыні людзей моцна ўразіла Беларусь.

Праўда пра Чарнобыль і Курапаты сталі фактарамі, якія паспрыялі разбурэньню Савецкай турмы народаў. Абудзілі беларусаў і наблізілі беларускую Незалежнасьць.
  • ❤ 16
  • ❤‍🔥 3
  • 🔥 2
  • 🙏 1
  • 💔 1
Older posts →

About this channel

How can I read @wartabelarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for WARTA – беларускае нацыянальнае медыя: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does WARTA – беларускае нацыянальнае медыя have?
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя (@wartabelarus) has 762 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does WARTA – беларускае нацыянальнае медыя know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →