TGViewer
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя WARTA – беларускае нацыянальнае медыя @wartabelarus · 762 subscribers
Post #3450 61
🇫🇷 У Францыі сотні ліцэяў блякаваныя: школьнікі пратэстуюць супраць скарачэньня выдаткаў і недахопу настаўнікаў.

Вучні ў розных гарадах Францыі блякуюць навучальныя ўстановы і выходзяць на вуліцы. Яны патрабуюць вырашыць праблему недахопу выкладчыкаў, перапоўненых клясаў і дрэннага стану школаў.

Пратэсты падтрымліваюць вучнёўскія і настаўніцкія прафсаюзы. У некаторых месцах адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, якая ўжывала сьлёзацечны газ.

Улады тлумачаць скарачэньне выдаткаў неабходнасьцю скараціць бюджэтны дэфіцыт і дзяржаўныя выдаткі. Дэфіцыт бюджэту Францыі перавысіў 7 адсоткаў, каб пазьбегнуць абмежаваньняў Эўразьвязу, трэба яго паменшыць ніжэй за 5 адсоткаў пры наяўным дзярждоўгу памерам 120 адсоткаў ВУП. Пад скарачэньне адразу трапілі сацыяльныя гарантыі, што выклікала значныя пратэсты шырокіх пластоў грамадства.

Сфера адукацыі Францыі, якая і да гэтага перажывала істотны крызіс, была даведзеная да адчаю.
  • 🤷‍♂ 3
  • 😢 1
  • 😨 1
More from @wartabelarus
  1. Oct 1, 2026Ozon пашырае лагістычную сетку ў Беларусі Гандлёвы манапаліст з Расеі плянуе адкрыць у Вор…
  2. Oct 1, 2026Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга» Міністар замежных справаў…
  3. Oct 1, 2026Расея спрабуе падзяліць Кіеў на часткі: каля апоры Паўдзённага масту ў Кіеве зафіксавалі д…
  4. Oct 1, 2026❗️Учора Расейскі БПЛА ўдарыў па тэрыторыі Інстытуту ядзерных дасьледаваньняў у Кіеве, дзе…
  5. Oct 1, 2026🇪🇪 Эстонія спыняе транзыт збожжа зь Беларусі й Расеі Эстонія забараніла транзыт беларуск…
  6. Oct 1, 2026🇵🇱 Таямнічая пасылка ў Вайсковай жандармэрыі ў Польшчы: трое трапілі ў шпіталь У штаб-кв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →