TGViewer
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя WARTA – беларускае нацыянальнае медыя @wartabelarus · 762 subscribers
Post #3448 158
Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў адносінах зь Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга».

Паводле Сікорскага, Беларусь вызваліла журналіста Андрэя Пачобута пры амэрыканскім пасярэдніцтве і дазволіла яму вярнуцца ў Польшчу.

Ён таксама адзначыў, што апошнім часам на польска-беларускай мяжы спакайней: перасталі лётаць «кантрабандныя балёны».

Сікорскі зазначыў, што Польшча выдаткавала больш за 1 млрд эўра на будаўніцтва загароды і ахову мяжы.

Пры гэтым польскі міністар падкрэсьліў, што ў інтарэсах Польшчы — каб Беларусь захоўвала сваю дзяржаўную адасобленасьць ад Расеі.

«У нашым інтарэсе, каб Беларусь захавала дзяржаўную адасобленасьць ад Расеі».


Паводле Сікорскага, ёсьць прынцыповая розьніца паміж тым, каб Беларусь была партнэрам Расеі, і тым, каб яна стала часткай Расеі. Ён заявіў, што ўжо каля 30 гадоў існуе тэндэнцыя да пашырэньня расейскай тэрыторыі за кошт Беларусі — і гэтага, паводле яго, нельга дапусьціць.
  • ❤ 8
  • ✍ 2
  • ❤‍🔥 1
  • 👎 1
  • 💯 1
More from @wartabelarus
  1. Oct 1, 2026🇫🇷 У Францыі сотні ліцэяў блякаваныя: школьнікі пратэстуюць супраць скарачэньня выдаткаў…
  2. Oct 1, 2026Ozon пашырае лагістычную сетку ў Беларусі Гандлёвы манапаліст з Расеі плянуе адкрыць у Вор…
  3. Oct 1, 2026Расея спрабуе падзяліць Кіеў на часткі: каля апоры Паўдзённага масту ў Кіеве зафіксавалі д…
  4. Oct 1, 2026❗️Учора Расейскі БПЛА ўдарыў па тэрыторыі Інстытуту ядзерных дасьледаваньняў у Кіеве, дзе…
  5. Oct 1, 2026🇪🇪 Эстонія спыняе транзыт збожжа зь Беларусі й Расеі Эстонія забараніла транзыт беларуск…
  6. Oct 1, 2026🇵🇱 Таямнічая пасылка ў Вайсковай жандармэрыі ў Польшчы: трое трапілі ў шпіталь У штаб-кв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →