⛓️ У Менску пасьля больш як 200 дзён зьняволеньня судзяць каталіцкага сьвятара
У Менску ў закрытым рэжыме разглядаюць крымінальную справу пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксяндза Анатоля Парахневіча.
Сьвятара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка. Паводле вернікаў, ён утрымліваецца ў СІЗА КДБ і абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве».
За час зьняволеньня ксёндз адзначыў 66-годзьдзе і 31-ю гадавіну сьвятарскага пасьвячэньня. Афіцыйнай інфармацыі пра справу і прысуд пакуль няма.
Post #3485
194

- 😡 14
- 😢 3
- 🤬 2
- 🙏 1
- 💔 1
- 😭 1