Зянон Пазьняк з паплечнікамі наведаў ва Ўкраіне магілы беларускіх герояў
Зянон Пазьняк разам з сябрамі Вольнай Беларусі наведаў месцы пахаваньня беларусаў, якія загінулі, абараняючы Ўкраіну.
"Ва Украіне бачыш, як пакрываецца яна магіламі загінулых патрыётаў. Там, над пахаваньнямі ваяроў, веюцца нацыянальныя сьцягі. Шмат сьцягоў.
Едучы па вуліцы Стэцэнка ў Кіеве, мінаем такія могілкі. Сярод мора ўкраінскіх колераў мільгнуў Бел-Чырвона-Белы сьцяг. Пад ім магіла загінулага беларуса М. пазыўны "Газ" (Загінуў 30.11.2024 у 25 гадоў). Над магіламі ўсюды фатаграфіі маладых хлопцаў, што аддалі жыцьцё за Украіну" — піша Пазьняк.
"У Браварах (пад Кіевам) на могілках палошчуцца пад ветрам сьцягі памяці. Іх шмат. Сярод іх тут таксама наш Беларускі Сьцяг. Пад ім малады хлапец з адкрытым абліччам і разумнымі вачама. Гэта Аляксандар Новік (загінуў ў 22 гады 20.01.2025.) – таленавітая надзея беларускай матэматычнай навукі, юнак выключных здольнасьцяў"
Таксама Зянон Пазьняк наведаў Машчун — месца памяці тысячаў ваяроў. На ім знаходзіцца магіла беларускага героя Аляксея Скоблі. Акрамя гэтага быў наведаны Лук’янаўскі мэмарыяльны запаведнік, дзе пахаваныя «Менск» і маладая беларуска Зайцава, а таксама месца гібелі Міхася Жызьнеўскага на Майдане.
"Тут таксама веецца наш Беларускі сьцяг. Ёсьць фатаграфіі загінулых беларусаў і імітацыя пахаваньня ў нацыянальных бел-чырвона-балых колерах. А вакол умоўнай магілы мноства малых беларускіх сьцяжкоў. Кожны сьцяжок ў памяць ваяра, і на кожным сьцяжку напісана імя загінулага".
Пазьняк завяршае свой расповед словамі:
"Памяць пра герояў жыве цяпер і будзе жыць заўсёды, пакуль будуць стаяць вольная Украіна і вольная Беларусь".
Post #3494
436










- ❤ 13
- ❤🔥 3
- 🙏 2
- 👍 1
- 🔥 1
- 💔 1
- 😭 1