⚡️ У Эўразьвязе абмяркоўваюць рэагаваньне на магчымыя расейскія гібрыдныя атакі з ахвярамі
Краіны Эўрапейскага Зьвязу (ЭЗ) у закрытым фармаце абмяркоўваюць сцэнары рэагаваньня на магчымыя дывэрсіі і іншыя гібрыдныя атакі, якія могуць прывесьці да чалавечых ахвяраў. Пра гэта піша POLITICO.
Паводле выданьня, штуршком сталі нядаўнія інцыдэнты, у тым ліку выпадкі з дронамі, пажары на крытычнай інфраструктуры і атака на судны ў Чорным моры.
У Брусэлі абмяркоўваюць разгортваньне групаў хуткага рэагаваньня, дадатковае фінансаваньне і новы надзвычайны пратакол бясьпекі.
Аднак частка дзяржаваў выступае супраць стварэньня новых мэханізмаў і прапануе выкарыстоўваць ужо існы Інтэграваны мэханізм палітычнага рэагаваньня на крызысы (IPCR).
Дыпляматы таксама папярэджваюць пра рызыку дубляваньня функцыяў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО) і магчымыя праблемы з абменам выведвальнай інфармацыяй.
Паводле аднаго з прапанаваных падыходаў, ваенная выведка і стрымліваньне павінны заставацца ў кампэтэнцыі НАТО, а ЭЗ — засяродзіцца на цывільным крызісным рэагаваньні.
Post #3504
160
POLITICO European Politics, Policy, Government News
- ❤ 4
- 🤣 3
- ⚡ 2
- 🥴 2
- ✍ 1
- 👻 1
- 🤪 1