🇩🇪 У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы
Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі па падазрэньні ў разгалошваньні дзяржаўнай таямніцы і працы ў інтарэсах замежнай выведкі.
Разам зь ім затрымалі былога кіраўніка ягонага апарату Манфрэда Д., які працаваў у BND да вясны 2026 году.
На якую краіну яны маглі працаваць, афіцыйна не паведамляецца. Сярод магчымых вэрсіяў называюць Расею ці Кітай.
Паводле The Guardian, пасьля сыходу з BND Ханінг падтрымліваў кантакты з абедзьвюма краінамі і ў апошнія гады меў сур’ёзныя фінансавыя праблемы.
Пакуль гэта толькі падазрэньні — віна Ханінга і Манфрэда Д. не даказаная.
Калі падазрэньні пацьвердзяцца, справа можа стаць адной з найгучнейшых у гісторыі нямецкіх спэцслужбаў.
Post #3487
256
- 🔥 5
- 👍 4
- 👀 2
- 🌚 1
- 🆒 1