TGViewer
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя WARTA – беларускае нацыянальнае медыя @wartabelarus · 763 subscribers
Post #3488 105
Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў на лячэньне. Указ №304, падпісаны Лукашэнкам 7 верасьня, абмяжоўвае спосабы збору і ўзмацняе кантроль дзяржавы над ахвяраваньнямі.

Цяпер для кожнага пацыента дазваляецца толькі адзін адмысловы дабрачынны рахунак. Звычайныя рахункі выкарыстоўваць нельга. Прасіць грошы на лячэньне за іншага чалавека, які не зьяўляецца блізкім сваяком або апекуном, таксама нельга.

Асабліва цынічна выглядае патрабаваньне загадзя вызначаць суму збору. Калі сабрана больш заяўленага, сям’я ня можа свабодна распараджацца рэштай — грошы давядзецца пералічыць на іншыя зборы, а ў некаторых выпадках іх могуць прымусова перадаць дзяржаўнай мэдычнай арганізацыі.

Пад выглядам «празрыстасьці» дзяржава фактычна ставіць дадатковыя бюракратычныя бар’еры перад людзьмі, якія шукаюць грошы на дарагое лячэньне.

Першыя праблемы ўжо ўзьніклі ў сем’яў цяжкахворых дзяцей: банкі і апэратары часова спынялі правядзеньне такіх апэрацыяў.

Крытыкі ўказу адзначаюць, што барацьба са злоўжываньнямі ня мусіць ператварацца ў перашкоду для тэрміновай дапамогі пацыентам.
  • 😡 10
  • 👎 2
  • 🤬 2
  • 👍 1
More from @wartabelarus
  1. Oct 6, 2026Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20 нелегальных…
  2. Oct 6, 2026🇸🇦 Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі Саудаўскія ўлады павед…
  3. Oct 6, 2026Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі. Паводле паведамленьня…
  4. Oct 6, 2026🇩🇪 У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпі…
  5. Oct 6, 2026🇧🇬 Дроны атакавалі два караблі каля Баўгарыі Атака адбылася каля 3-й гадзіны ночы ў выкл…
  6. Oct 6, 2026⛓️ У Менску пасьля больш як 200 дзён зьняволеньня судзяць каталіцкага сьвятара У Менску ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →