TGViewer
Выжимка Выжимка @vyzimka · 3 subscribers
Post #226 379
<- Страніца 1

3.2.2. прыняцце рашэнняў па рэалізацыі палітык і стратэгій дэмакратычных сіл, распрацоўка і забеспячэнне выканання канкрэтных праграм і праектаў па напрамках, вызначаных рэгламентам АПК; забеспячэнне каардынацыі дзейнасці дэмакратычных сіл Беларусі для гэтых мэт;

Вельмі цікава, АПК будзе каардыніраваць дзейнасць дэмакратычных сіл, а каардынацыйная рада чаму так называецца? А ведаеце што цікавае? У пункце 1.5 яны апісалі што такое дэмакратычныя сілы:
1.5. Дэмакратычныя сілы Беларусі – сукупнасць палітычных і грамадскіх арганізацый, рухаў, ініцыятыў і актывістаў...
Атрымліваецца АПК будзе фактычна кіраваць нават актывістамі? А не за шмат вам паўнамоцтваў?!
Цікава, што гэты пункт прадубліраваны 2 раза ў дакуменце. Рыхтавалі на каленке, і нават не чыталі, што рабілі. Ох, сорам....

4.1. Святлана Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і выконвае ролю Нацыянальнай лідаркі да правядзення сумленных і свабодных выбараў у Беларусі альбо да ўласнага рашэння спыніць сваю дзейнасць у якасцi Нацыянальнай лідаркi.

Дзякуем, у Беларусі з'явіласа Царыца. Ніякіх абавязкаў, ніякага кантроля над лідаркай няма, ёсць толькі яе неабмежаваная ўлада.

4.2. КР фармуецца на аснове дэмакратычных выбараў з выкарыстаннем прапарцыйнай выбарчай сістэмы. Выбары ў КР праводзяцца не радзей, чым 1 раз у два гады.

Што такое дэмакратычныя выбары па меркаванню КР? Гэта калі можа прагаласаваць адзін чалавек. Дастаткова!

4.3. Члены АПК прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Нацыянальнай лідаркай...

А хто робіць пасады АПК? А то ў нас не людзі шукаліся на пасады, а пасады робяцца пад канкрэтных людзей. Бо калі б людзі шукаліся на пасады, дык месцы не былі б вольнымі.

КР можа прапанаваць Нацыянальнай лідарцы кандыдатуры на пасады прадстаўнікоў АПК, якія, на думку КР, валодаюць адпаведнымі кампетэнцыямі і якасцямі, а таксама рэкамендацыі аб неадпаведнасці прадстаўнікоў АПК займанай пасадзе.

Слухаце, ну калі ў Ціханоўская робіць пасады пад людзей, дык як гэты чалавек можа не адпавядаць? Яна проста змене назву пасады трошкі, каб адпавядаў, спраў та...

4.4. Офіс Святланы Ціханоўскай заснаваны Нацыянальнай лідаркай, і яго супрацоўнікі набіраюцца на падставе ўнутраных працэдур.

Во, вельмі важны пункт. Каб вы не думалі, што хтосьці проста так можа трапіць у офіс. Там закрытыя ўнутраныя працэдуры, пра якія ніхто не ведае, там гэты клуб толькі для сваіх.

5. Працэдура распрацоўкі агульных палітык і стратэгій
5.1. Любы з Бакоў можа ініцыяваць працэс распрацоўкі агульнай палітыкі або стратэгіі дэмакратычных сіл па канкрэтным напрамку або пытанні, накіраваўшы іншым Бакам прапанову са сваім абгрунтаваннем.

Ну мы памятаем, што 3 бакі - гэта Ціханоўская і яе асабістае світа.

5.3. Для ўсебаковага і комплекснага абмеркавання пастаўленай задачы з зацікаўленых прадстаўнікоў Бакоў ствараецца ўпаўнаважаная працоўная група (УПГ). УПГ лічыцца створанай, калі кожны Бок накіраваў у яе склад як мінімум аднаго свайго прадстаўніка.

Атрымліваецца, што ў любым выпадку ў кожнай УПГ будзе сама Ціханоўская, як адзін з чатырох бакоў, нехта з яе офіса і АПК. Атрымліваецца пераважная большасць - гэта людзі, якія падначаленыя Ціханоўскай! У такім выпадку, тут зроблена памылка: не УПГ, а ОПГ, толькі на расейскай.

5.9. Дакумент аб агульнай палітыцы ці стратэгіі дэмакратычных сіл лічыцца прынятым, калі ён зацверджаны без зменаў КР, АПК і падпісаны Нацыянальнай лiдаркай.

Цікава! Нават калі нейкім цудам УПГ распрацуе і прыме дакумент, які не падабаецца Ціханоўская, то яна яго проста не падпіша і дакумент не будзе прынятым! Атрымліваецца, што ўсе гэтыя КР і АПК - гэта фэйкі. Цалкам усе 100% улады ў руках Ціханоўскай.

6. Абмен інфармацыяй, забеспячэнне каардынацыі дзеянняў і справаздачнасць
6.3. Бакі штогод рыхтуюць публічныя гадавыя справаздачы аб сваёй дзейнасці.

Да якой даты павінна быць апублікавана справаздачнасць? Хто будзе правяраць? Якая адказнасць за невыкананне сваіх абавязкаў, альбо калі справаздача будзе хлуслівая і няпоўная? Бо можна ж проста напісаць "Мы цэлы год вельмі добра працавалі" - гэта справаздачнасць?!

Страніца 3 ->
  • 👍 5
  • 👏 2
More from @vyzimka
  1. Aug 19, 2024“Ультыматум да лукашэнкі” Гэта невялікая ініцыятыва, якая паставіла перад сабой амбіцыйную…
  2. Aug 19, 2024Маленькія групы Ну хто я такі? Я ж звычайны чалавек. Што я магу зрабіць? Ды і хто мяне пас…
  3. Aug 17, 2024Мэты Калі вайскоўцы дакладаюць абстаноўку, яны выкарыстоўваюць сістэму “SALUTE”: 🔸 S –Siz…
  4. Aug 15, 2024Дыктатура ці не? У сваім прошлым артыкуле я абвінаваціў Ціханоўскую, офіс, кабінет і КР у…
  5. Aug 15, 20245️⃣ Пасля выбараў адразу праводзіцца пераварот. Замест таго, каб прыняць справаздачу КР-2…
  6. Aug 15, 2024Як разваліць КР Я ўпэўнены, што большая частка чальцоў КР нават не чыталі гэты пратакол пе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →