TGViewer
Выжимка Выжимка @vyzimka · 3 subscribers
Post #234 332
Мэты

Калі вайскоўцы дакладаюць абстаноўку, яны выкарыстоўваюць сістэму “SALUTE”:

🔸 S –Size (Памер):
Колькасць праціўніка: колькі чалавек, тэхнікі, падраздзяленняў.
🔸 A – Activity (Актыўнасць):
Што робіць праціўнік: рухаецца, атакауе, абараняецца, рыхтуецца да нечага.
🔸 L – Location (Месцазнаходжанне):
Дзе знаходзіцца праціўнік: каардынаты, арыенціры, мясцовасць.
🔸 U – Unit (Падраздзяленне):
Які тып падраздзялення: пяхота, танкі, артылерыя, разведка і г.д.
🔸 T – Time (Час):
Калі быў выяўлены праціўнік: дакладны ці прыблізны час.
🔸 E – Equipment (Абарудванне):
Якое ўзбраенне і тэхніка ў праціўніка: тыпы зброі, транспартных сродкаў і г.д.

Прыклад даклада:
“Каля взвода (S) пяхотнага падраздзялення рухаецца (A) у бок квадрата 123456 (L). Падраздзяленне падобна на лёгкую пяхоту (U). Выяўлена ў 14:30 (T). Яны абсталяваны стралковай зброяй і лёгкімі транспартнымі сродкамі (E).”


Каб правільна паставіць мэты, выкарыстоўваецца прынцып SMART:

🔸 S – Specific (Канкрэтная):
Мэта павінна быць яснай і дакладна вызначанай, каб не ўзнікала непаразуменняў. Неабходна адказаць на пытанні: што менавіта трэба дасягнуць? Хто ўдзельнічае? Дзе гэта павінна адбыцца?
🔸 M – Measurable (Вымяральная):
Неабходна вызначыць, як будзе вымярацца дасягненне мэты. Гэта дапамагае адсочваць прагрэс. Адказвайце на пытанне: як я зразумею, што мэта дасягнута?
🔸 A – Achievable (Дасягальная):
Мэта павінна быць рэалістычнай і выканальнай, улічваючы даступныя рэсурсы і абмежаванні. Спытайце сябе: ці рэальна гэта дасягнуць?
🔸 R – Relevant (Актуальная):
Мэта павінна адпавядаць вашым задачам, каштоўнасцям і доўгатэрміновым планам. Важна, каб мэта была важнай і карыснай у кантэксце агульнай карціны.
🔸 T – Time-bound (Абмежаваная ў часе):
У мэты павінен быць усталяваны тэрмін выканання. Гэта дапамагае сфакусавацца на канчатковым выніку. Трэба адказаць на пытанне: калі гэта павінна быць зроблена?

Прыклад 1:
S - павялічыць колькасць новых пакупнікоў.
M - павялічыць колькасць новых пакупнікоў да 1800.
A - мэту можна дасягнуць, калі павысіць бюджэт на выкарыстанне найбольш актуальных рэкламных каналаў камунікацыі і ліквідаваць найменш выніковыя.
R - павелічэнне колькасці новых пакупнікоў дазволіць павысіць прыбытак, пазнавальнасць, паскорыць рост базы кліентаў і ўмацаваць пазіцыі на рынку.
T - адзін год.

«Прыцягнуць 1800 новых пакупнікоў на працягу 2024 года».

Прыклад 2:
S - Адсочваць стан і тэндэнцыі ў галіне рэгіянальнай бяспекі і ўнутраных абставін у Беларусі, а таксама арганізоўваць і замаўляць экспертную ацэнку па гэтых тэмах.
M - Рэгулярна (напрыклад, штомесяц) падаваць справаздачы з экспертнымі ацэнкамі, ахопліваючы ўсе асноўныя аспекты бяспекі і ўнутраных абставін.
A - Для адсочвання і арганізацыі экспертных ацэнак будзе выкарыстана наяўная сетка экспертаў і аналітыкаў, а таксама адпаведныя інфармацыйныя рэсурсы.
R - Мэта адпавядае неабходнасці пастаяннага аналізу сітуацыі ў краіне для прыняцця абгрунтаваных рашэнняў і захавання нацыянальнай бяспекі.
T - Першыя справаздачы і экспертныя ацэнкі павінны быць падрыхтаваны і прадстаўлены на разгляд на працягу трох месяцаў з моманту пастаноўкі мэты.


Аляксандр Клачко, калі ласка, як былы ваенны, які ведае як важна правільна дакладаць каб быў вынік, і кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспекі КР, перапішы мэты ў адпаведнасці з прынцыпамі SMART (з першай я ўжо трошкі дапамог). Бо тое, што вы напісалі проста лухта нейкая. Яшчэ буду вельмі ўдзячны, калі ты навучыш і іншых мэты ставіць.

P.S. Калі вы збіраецесь прымаць прысягу, каб разумець на каго вы працуеце?
  • 👏 8
  • 🔥 1
  • 💯 1
More from @vyzimka
  1. Aug 19, 2024“Ультыматум да лукашэнкі” Гэта невялікая ініцыятыва, якая паставіла перад сабой амбіцыйную…
  2. Aug 19, 2024Маленькія групы Ну хто я такі? Я ж звычайны чалавек. Што я магу зрабіць? Ды і хто мяне пас…
  3. Aug 15, 2024Дыктатура ці не? У сваім прошлым артыкуле я абвінаваціў Ціханоўскую, офіс, кабінет і КР у…
  4. Aug 15, 20245️⃣ Пасля выбараў адразу праводзіцца пераварот. Замест таго, каб прыняць справаздачу КР-2…
  5. Aug 15, 2024Як разваліць КР Я ўпэўнены, што большая частка чальцоў КР нават не чыталі гэты пратакол пе…
  6. Aug 15, 2024Гэта толькі адзін прыклад. Распішыце дзеянні для любой сітуацыі, нават самай спрыяльнай дл…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →