TGViewer
Выжимка Выжимка @vyzimka · 3 subscribers
Post #232 231
5️⃣ Пасля выбараў адразу праводзіцца пераварот. Замест таго, каб прыняць справаздачу КР-2 і працягваць яе працу, усё перакрэсліваецца і пачынаецца з нуля. У выніку мы нават не ведаем, што КР-2 рабілі цэлы год. Якая справаздача працоўных груп і камісій? Інфармацыя з сайта вельмі хуценька прыбіраецца, нібыта і не было. Статут КР змяняецца пад новы склад агентаў. Дарэчы, змяняць законы "пад сябе" таксама адпрацаваны ход. Гэта рабіў лукашэнка як заняў пасаду прэзідэнта. Тыя людзі, якія можа раней бы што і сказалі, пасля ператрасаў і ціску з боку хунты ўжо ціхонька сядзяць. Не баяцца актыўна выступаць і займаць пасады альбо тыя, супраць каго ўжо заведзены ўсе магчымыя крымінальныя справы, альбо агенты КДБ.
6️⃣ З маўклівай згоды прымаецца паперка, якая фактычна ліквідуе ўсю самастойнасць і незалежнасць КР, стварае максімальна неэфектыўную сістэму прыняцця рашэнняў, каб выключыць любую магчымасць некантраляваных дзеянняў. Агенты КДБ задаволеныя, баязліўцы маўчаць, бо яны ўжо і самі згодныя не высоўвацца, каб ім не было горш.

Усё, прафіт!
Падкрэсліваю, што КДБ не зацікаўлена ў тым, каб цалкам знішчыць арганізацыю, каб яна перастала існаваць і на пустым месцы з'явілася нешта іншае. Ім трэба зрабіць так, каб яе эфектыўнасць была 0, каб вынікаў працы не было. А дзейнасць будзе! Мітынгі, сустрэчы, інтэрв'ю, громкія заявы... да што заўгодна, галоўнае каб з нулявым выхлапам. Далей некаторыя чальцы самі будуць расчароўвацца і сыходзіць, давер і падтрымка з боку простых беларусаў таксама сыходзіц на 0. Але месца занята і стварыць новую падобную арганізацыю ўжо значна складаней.

Вось скажыце, чым гэта не план КДБ? Можа я ў чым памыляюся і не разумею? Можа КР-3 - гэта вынаходка для беларусаў, яны ўсё робяць правільна і я не правы?

Я звяртаюся да тых чальцоў КР, якія раней былі вайскоўцамі і ваявалі ва Украіне, а зараз у КР.
Калі б ваша кіраўніцтва 30 дзён прымала рашэнне, патрэбна вам страляць ці не, скажыце, вы былі б зараз жывыя? Ці было б жывое тое кіраўніцтва Украіны? Ці існавала б наогул Украіна? Дык якога ляду вы прынялі такі закон, па якому вам патрэбна 30 дзён на прыняцце рашэнняў? Навошта вы самі здалі сваю незалежнасць? Вы за што і за каго ваюеце?

А гэты пратакол як доўга вы прымалі? Не думалі прыняць яго як раз у адпаведнасці з яго тэкстам? Адразу б і праверылі, як ён працуе. Ця спяшаліся да канферэнцыі і не да законаў было?

Неэфектыўныя сістэмы кіравання ўжо былі ў гісторыі нашай краіны, і я не разумею, якім чынам дарослыя і адукаваныя людзі маглі зрабіць нешта падобная у наш час, калі ідзе вайна, калі стаіць пытанне існавання нашай дзяржавы і нацыі. Ці гэта поўная бздура, ці гэта здрада Беларусі.

Не, дзяўчаткі і хлопчыкі, не атрымаецца ні ў каго з вас адсядзецца з краю. Усе вашыя прозвішчы вядомыя, усе вашыя твары мы ведаем. Альбо вы пачынаеце выпраўляць сітуацыю, альбо чакайце праклёнаў ад беларусаў, бо хутка ўсе зразумеюць, хто вы такія. Варыянты дзеянняў у вас яшчэ ёсць. Калі не гатовыя змагацца, дык прасіце выбачэнне перад усім народам і сыходзьце з КР.

Вы, як і лукашэнка, перарабілі Статут КР пад сябе, хаця ні ў каго з вас у перадвыбарчых праграмах не было нічога пра гэта. Якія цяпер могуць быць апраўданні? Альбо вы паказваеце эфектыўную працу, альбо вы здраднікі і прабачэння вам не будзе. Гендарныя зніжкі мы вам рабіць таксама не будзем.

<- Старонка 4 | Старонка 6 ->
  • 💯 3
  • 👍 1
More from @vyzimka
  1. Aug 19, 2024“Ультыматум да лукашэнкі” Гэта невялікая ініцыятыва, якая паставіла перад сабой амбіцыйную…
  2. Aug 19, 2024Маленькія групы Ну хто я такі? Я ж звычайны чалавек. Што я магу зрабіць? Ды і хто мяне пас…
  3. Aug 17, 2024Мэты Калі вайскоўцы дакладаюць абстаноўку, яны выкарыстоўваюць сістэму “SALUTE”: 🔸 S –Siz…
  4. Aug 15, 2024Дыктатура ці не? У сваім прошлым артыкуле я абвінаваціў Ціханоўскую, офіс, кабінет і КР у…
  5. Aug 15, 2024Як разваліць КР Я ўпэўнены, што большая частка чальцоў КР нават не чыталі гэты пратакол пе…
  6. Aug 15, 2024Гэта толькі адзін прыклад. Распішыце дзеянні для любой сітуацыі, нават самай спрыяльнай дл…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →