TGViewer
Выжимка Выжимка @vyzimka · 3 subscribers
Post #227 506
<- Страніца 2

6.8. Штогод АПК прадстаўляе на пленарным пасяджэнні КР інфармацыю (справаздачу) аб дзейнасці і стратэгічных прыярытэтах АПК і адказвае на пытанні членаў КРM

А на пытанні грамадзян калі будзеце адказваць? Я глядзеў вашыя справаздачы ў тым годзе - шмат хлусні і вады! Ніхто не апублікаваў свае справаздачы хаця б за дзень да слуханняў, у людзей не было ніякай магчымасці азнаёміцца! Але КР прапанавала людзям запоўніць анкету да слуханняў, каб ацаніць дзейнасць АПК! Гэта нонсенс! Пад час слуханняў ніхто з чальцоў АПК не агучыў мэты і планы на наступны год, усе казалі, што будуць апублікаваныя ў верасні. Атрымліваецца КР усхваліў людзей на пасады да таго момана, як яны агучылі свае праграмы. Што за лухта?! І дзе тыя праграмы, можа хто іх бачыў? Я - не. А ў гэтым годзе дык наогул ніякай справаздачнасці не было. Міністры проста пасыходзілі са складу АПК наогул без ніякай справаздачнасці. Ніякай адказнасці за свае словы, за свае дзеянні!

7. Працэдура вырашэння рознагалоссяў
7.2. Бакі Пратакола імкнуцца да вырашэння рознагалоссяў, якія ўзнікаюць, праз канструктыўны дыялог і ўнутраныя механізмы ўрэгулявання.

Гэты пункт фактычна забараняе абмяркоўваць рознагалоссі і крытыкаваць адзін аднаго ў публічная прасторы. Усё будзе ў кулуарах, ніякай публічная палітыкі.

7.3. Пры немагчымасці дасягнуць згоды на працягу 30 дзён Бакі перадаюць спрэчку на разгляд Нацыянальнай лідарцы, якая выносіць канчатковае рашэнне, якое адпавядае нацыянальным інтарэсам, і пацвярджаюць сваю гатоўнасць яго выканаць.

Не, ну гэта ўжо просто ганьба! 3 бакі з чатырох кантраляюцца Ціханоўскай, і калі будзе нейкае непаразуменне, то канчатковае рашэнне будзе за ёй! Гэта на ваш погляд і ёсць дэмакратыя?!

ВЫСНОВЫ.
Дарагія дэпутаты КР. Вы сваімі рукамі зрабілі самую моцную таталітарную ўладу якую толькі можна ўявіць. Беларусы доўгі час крытыкавалі дэпутатаў 90-х гадоў, якія аддалі ўладу лукашэнкі. Але тыя дэпутаты змагаліся! А вы проста самі ўсё аддалі. Ніхто з вас не аб'явіў галадоўку, ніхто з вас не пачаў крычаць, што парушаюцца базавыя прынцыпы дэмакратыі. Тое, што лукашэнка рабіў 30 год, Ціханоўская зрабіла за 4 і вы сваімі рукамі ёй у гэтым дапамаглі. Усе вашыя імёны запісаныя і мы вас помнім. Ганьба!

Сыходзячы з гэтага дакумента, правы простых беларусаў проста не існуюць. Мы не можам абраць новага лідара, аб'явіць імпічмэнт існуючаму, распусціць офіс, АПК альбо КР. У беларусаў няма магчымасцяў уплываць і мець голас. Па вашым паперкам вы захапілі ўсю ўладу ў свае рукі. Гэта - не дэмакратыя. Вы - арганізаваная злачынная група. Вы ўсе злачынцы, якія пайшлі супраць свайго народа і свёй краіны. Вы ворагі нават горшыя за лукашэнку і яго хунту. Мне сорамна за тое, што вы робіце. Мне больна, што вы робіце гэта пад колерамі бела-чырвона-белага сцяга, бо вы сароміце яго.

Нават Лукашэнка зрабіў хоць нейкую бачнасць абмекавання канстытуцыі, калі мяняў. А вы прянялі такія змены таемна за спіной беларусаў, не запытаўшыся ні ў каго. Ніхто з вас нават не прамовіўся, што распрацоўваецца такі дакумент і вы надаеце столькі паўнамоцтваў Ціханоўскай і хлусіце людзям, што яна з'яўляецца абранай прэзідэнткай на не адбыўшыхся выбарах. Яна і вы, не прынялі прысягу беларускаму народу і не маеце паўнамоцтваў вырашаць лёс беларусаў.

Я звяртаюся да ўсіх беларусаў за мяжой. Наступствы гэтых дзеянняў вельмі хутка будуць адбівацца на кожным, бо ўсе краіны Еўропы бачаць і разумеюць. З іх пункту гледжання, мы, беларусы, самі без ніякага АМАПу і ціску пабудавалі новую дыктатуру. А гэта значыць, што мы, як народ, не можам быць еўрапецамі! Вельмі хутка да нас будуць адносіцца значна горш, чым нават да расейцаў! Калі мы гэта не зразумеем і не выправім зараз, то вельмі хутка сутыкнемся з наступствамі. Такое цярпець нельга, трэба выходзіць і біцца за свае правы супраць злачынцаў. Нельга маўчаць!

P.S. Пасада Латушкі ў АПК - "транзіт улады". Ён са сваёй задачай справіўся.
  • 👍 13
  • 💯 5
More from @vyzimka
  1. Aug 19, 2024“Ультыматум да лукашэнкі” Гэта невялікая ініцыятыва, якая паставіла перад сабой амбіцыйную…
  2. Aug 19, 2024Маленькія групы Ну хто я такі? Я ж звычайны чалавек. Што я магу зрабіць? Ды і хто мяне пас…
  3. Aug 17, 2024Мэты Калі вайскоўцы дакладаюць абстаноўку, яны выкарыстоўваюць сістэму “SALUTE”: 🔸 S –Siz…
  4. Aug 15, 2024Дыктатура ці не? У сваім прошлым артыкуле я абвінаваціў Ціханоўскую, офіс, кабінет і КР у…
  5. Aug 15, 20245️⃣ Пасля выбараў адразу праводзіцца пераварот. Замест таго, каб прыняць справаздачу КР-2…
  6. Aug 15, 2024Як разваліць КР Я ўпэўнены, што большая частка чальцоў КР нават не чыталі гэты пратакол пе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →