TGViewer
Выжимка Выжимка @vyzimka · 3 subscribers
Post #225 434
Сорам, ганьба, хлусня!
(чытаю і каментую Пратакол узаемадзеяння Ціханоўскай-офіса-АПК-КР)

Прэамбула
Пратакол узаемадзеяння паміж Нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай Беларусі, Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі і Офісам Святланы Ціханоўскай

Кіраўнік кабінета - Ціханоўская, кіраўнік офіса - Ціханоўская. Атрымліваецца 3 з 4 бакоў - гэта Ціханоўская. Яна сама з сабой дамаўляецца аб узаемадзеянні?

Зыходзячы з таго, што Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская, Каардынацыйная рада Беларусі (КР), Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі (АПК) і Офіс Святланы Ціханоўскай (ОСЦ) з'яўляюцца ключавымі палітычнымі інстытутамі беларускага дэмакратычнага руху...

Гэта хто сказаў, што вы ключавыя? Якім чынам назначаюцца ключавыя дэмакратычныя інстытуты ў Свеце? Ёсць нейкая практыка? Можа вас абіралі на дэмакратычным галасаванні, якое б прызнаў Свет і ўсе беларусы? Не. А вы гэты тэзіс выкарыстоўваеце як падмурак для далейшага дакумента. Хлусня!

кіруючыся мэтай размеркаваць паўнамоцтвы і функцыі паміж Бакамі, а таксама вызначыць абавязковыя да выканання агульныя правілы і працэдуры іх узаемадзеяння

Дык 3 з чатырох бакоў - гэта Ціханоўская! Якое тут размеркаванне паўнамоцтваў?!

1. Азначэнні
1.1. Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская – пераможца прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якая атрымала давер народа Беларусі прадстаўляць і абараняць яго інтарэсы, ажыццяўляць лідзіруючую ролю ў арганізацыі сумеснай дзейнасці дэмакратычных сіл.

Хто сказаў, што Ціханоўская - пераможца выбараў? Свет прызнаў, што выбары 2020 года былі сфальсіфікаваныя і яны не адбыліся. Ніхто Ціханоўскай як прэзідэнткай не прызнаў. Больш таго, сама Ціханоўская да 2023 года казала, што яна не прэзідэнтка. Далей, на прэзідэнцкіх выбарах яна ішла з праграмаў аб вызваленні ўсіх палітзняволеных і правядзенні новых выбараў прэзідэнта тэрмінам у 6 месяцаў. УСЁ! Ніхто не галасаваў за яе, каб яна нас прадстаўляла! Да людзі былі гатовыя галасаваць хоць за чорта лысага, толькі б не за луку. Лідара мы сабе на 100% не выбіралі, калі памыляюся, пакажыце мне гэта ў яе праграме!

2. Асноўныя прынцыпы ўзаемадзеяння Бакоў
2.4. Прынцып канструктыўнага вырашэння рознагалоссяў: Бакі абавязваюцца прыкладаць усе неабходныя намаганні для вырашэння магчымых рознагалоссяў праз дыялог і пошук кампрамісаў, не дапускаючы эскалацыі праблем.

Да якія могуць быць рознагалоссі, калі 3 арганізацыі кіруюцца і цалкам фарміруюцца аднім чалавекам, а чацвёртая арганізацыя кіруецца падначаленымі гэтага самага чалавека?

2.5. Прынцып празрыстасці і ўзаемнага інфармавання: Бакі рэгулярна рыхтуюць публічныя справаздачы аб сваёй дзейнасці

Няма ніякіх справаздач, асабліва фінансавых. Фотаздымкі з сустрэч - гэта не справаздача. "Адбылася сустрэчы" - гэта не справаздача. "Вынікі нашай дзейнасці, што становішча беларусаў пагоршылась не так моцна" - гэта не справаздача.

3.1. Каардынацыйная рада Беларусі:
3.1.1 ініцыяванне, распрацоўка і зацвярджэнне палітык і стратэгій, накіраваных на дасягненне дэмакратычных змен у краіне;


3.2. Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі:
3.2.1. ініцыяванне, распрацоўка і зацвярджэнне палітык і стратэгій, накіраваных на дасягненне дэмакратычных змен у краіне;

3.3. Офіс Святланы Ціханоўскай:
3.3.1. ініцыяванне, распрацоўка і зацвярджэнне палітык і стратэгій, накіраваных на дасягненне дэмакратычных змен у краіне;


І чым гэтыя бакі адрозніваюцца, дзе размеркаванне паўнамоцтваў, пра якое казалася ў прэамбуле? Атрымліваецца кожны бок можа незалежна адзін ад аднаго рабіць што заўгодна і іншыя не будуць яго кантраляваць? Пра гэта будзе далей, чакайце.

Страніца 2 ->
  • 👍 9
  • 🤣 1
More from @vyzimka
  1. Aug 19, 2024“Ультыматум да лукашэнкі” Гэта невялікая ініцыятыва, якая паставіла перад сабой амбіцыйную…
  2. Aug 19, 2024Маленькія групы Ну хто я такі? Я ж звычайны чалавек. Што я магу зрабіць? Ды і хто мяне пас…
  3. Aug 17, 2024Мэты Калі вайскоўцы дакладаюць абстаноўку, яны выкарыстоўваюць сістэму “SALUTE”: 🔸 S –Siz…
  4. Aug 15, 2024Дыктатура ці не? У сваім прошлым артыкуле я абвінаваціў Ціханоўскую, офіс, кабінет і КР у…
  5. Aug 15, 20245️⃣ Пасля выбараў адразу праводзіцца пераварот. Замест таго, каб прыняць справаздачу КР-2…
  6. Aug 15, 2024Як разваліць КР Я ўпэўнены, што большая частка чальцоў КР нават не чыталі гэты пратакол пе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →