TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 292 subscribers
Post #5519 1.22K
‼️Рамонт дома, на якім быў мурал з Караткевічам, скончаны. Малюнак не аднавілі і нават не абяцаюць

Падчас рамонту дома №2 па вул.Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тарцавая сцяна гэтага дома выходзіць на вуліцу імя пісьменніка-земляка, і менавіта на ёй быў малюнак, зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым.

На мінакоў “глядзеў” партрэт славутага беларускага пісьменніка, а таксама жыхары і госці горада маглі разгледзець на мурале фрагменты рукапісаў і малюнкаў Уладзіміра Караткевіча.

Мурал быў урачыста адкрыты ў лістападзе 2020 года. Але праз 5 гадоў пасля юбілею ў доме распачалі рамонт, і выява пісьменніка знікла пад “тэрмашубай”.

Цяпер рамонт завершаны, але няма ніякіх прыкметаў таго, што знакаміты мурал будуць аднаўляць. Што характэрна, дзяржаўная прэса і мясцовыя ўлады ніяк не каментуюць таго, што Орша страціла гарадскую адметнасць і мемарыяльны аб’ект, прысвечаны знакамітаму ўраджэнцу гэтага горада.

Дарэчы, спонсарам стварэння мурала ў 2020-м годзе быў мецэнат Андрэй Балабін, які ў верасні 2018 года выкупіў  аршанскую хату Караткевічаў на той самай вуліцы, якая цяпер носіць ягонае імя. Там планавалі стварыць філіял музею ці іншую культурніцкую ўстанову, але і гэтая ініцыятыва цяпер аніяк не згадваецца.
  • 🤬 6
More from @vicspring
  1. Sep 29, 2026Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай п…
  2. Sep 29, 2026Полацкі суд “заблытаўся ў паказаннях” У абноўленым “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх ма…
  3. Sep 29, 2026Знікла частка "экстрэмістаў" з сайта МУС З "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзе…
  4. Sep 28, 2026Кадравы калапс у Беларусі засведчыла служба занятасці: "ярмаркі вакансій" праводзяць ужо д…
  5. Sep 28, 2026У Оршы малююць новы мурал з Караткевічам. На старым месцы Сёлета ўвесну падчас рамонту дом…
  6. Sep 26, 2026Активиста из лепельской Боровки освободили в Армении Лев Михеев, которого грузинские власт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →