TGViewer
Channel Public Channel
ВЯЧОРКА

ВЯЧОРКА

@viacorka

Беларуская палітыка і культура
Subscribers
857
Photos
825
Videos
96
Links
383
Recent Posts 9 shown
Post #1625 8.61K
ЧЫТАНЬНІ МІЦКЕВІЧА Ў ВАРШАВЕ

У суботу, 5 верасьня у Варшаве пройдзе Нацыянальнае чытаньне «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Гэтым разам з удзелам беларусаў. Сьвятлана Ціханоўская возьме афіцыйны ўдзел у мерапрыемствах. У межах афіцыйнай праграмы разам з польскімі дзеячамі твор Міцкевіча будзе чытаць вядомы беларускі акцёр і вядучы Alaksiej Saprykin.
Калі: 5 верасня 2026 года (субота), пачатак а 12:00.Дзе: Варшава, Сквер Адама Міцкевіча (Krakowskie Przedmieście 52/54), каля помніка паэту. Уваход: Вольны.
А калі вы возьмеце кнігу "Дзяды" з сабой (або любы іншы твора Адама Міцкевіча) можна будзе паставіць памятную пячатку Канцылярыі Прэзыдэнта Польшчы
Post #1624 332

Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси

Владимир Зеленский ответил на поздравление Светланы Тихановской с Днем Независимости Украины и отдельно поблагодарил беларусов, которые вместе с украинцами защищают «общую свободу».
Post #1623 309
Свабода Украіны ёсць свабода Беларусі!

24 жніўня Украіна адзначае Дзень Незалежнасці.

У гэты дзень у Варшаве адбудзецца вялікая акцыя салідарнасці з Украінай.

🌐 24 жніўня,
🕡 18:00
🧭 Варшава, Замкавая плошча.

⬜️ Беларусы, далучайцеся да акцыі. З беларускімі сцягамі — побач з Украінай.

Падтрымаем Украіну, ушануем памяць беларусаў, якія загінулі ў гэтай вайне, і разам адзначым Дзень Незалежнасці Украіны.

Для нас, беларусаў, падтрымка Украіны — гэта не толькі салідарнасць. Гэта пытанне будучыні нашай Радзімы. Бо свабодная і незалежная Беларусь немагчымая без свабоднай і незалежнай Украіны.

24 жніўня, 18:00
Замкавая плошча, Варшава
Post #1622 8.44K
Заўтра, 22 жніўня, ў Варшаве мы развітаемся з Аляксандрам Мілінкевічам.

Запрашаем усіх, хто ведаў спадара Аляксандра, працаваў разам з ім, вучыўся ў яго, каго ён натхняў і падтрымліваў, прыйсці і праводзіць яго ў апошні шлях.

У 10:00 труна будзе выстаўленая ў Архікатэдры святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве, каб кожны мог асабіста развітацца.

У 12:00 там жа адбудзецца пахавальная Імша.

У 15:00 — пахаванне на Вайсковых могілках Павонзкі.

Прыходзьце развітацца.

Светлая памяць, спадар Аляксандр.
Post #1621 402
Яшчэ адзін вясёла-сумны ўспамін з 2006.

Калі беларускія дэмакратычныя сілы аб’ядналіся, і вылучылі адзіным кандыдатам Аляксандра Мілінкевіча, Міхал Анемпадзістаў распрацоўваў першыя лягатыпы для яго кампаніі ў 2006 годзе. Ён казаў: «Ну чым пазнавальны Мілінкевіч? Барадой! На лягатыпе мусіць барада!»

Барада на лягатыпе так і не зьявілася, але з лёгкай рукі Анемпадзістава зьявілася лагоднае скарачэньне Мі (ад МІЛІНКЕВІЧ) з сардэчкам на «і». І яно было такое цудоўнае, і ўсе ім карысталіся пэўны час.

Пакуль «Мілавіца» не даслала афіцыйнае папярэджаньне, маўляў, яны таксама выкарыстоўваюць «Мі» у сваім маркетынгу, і ня хочуць, каб іх прадукцыя асацыявалася з Мілінкевічам.

А яшчэ памятаю рабілі сайт Мілінкевічу. Тэхналёгіі былі так сабе. Запусьцілі форму зваротнай сувязі: ну раптам нехта вырашыць напісаць, дапамогу прапанаваць. Хаця скепсіс быў, навошта, ёсьць жа тэлефон, штаб. Мілінкевіч даў зялёнае сьвятло.

У форму павалілі паведамленьні - што і паштовы сэрвіс паваліўся, і сайт. Пісалі ўсе - ад чыноўнікаў да рабацяг зь вёсак.

Мы часта недаацэньваем беларусаў і нашу здольнасьць хутка змабілізавацца
Post #1612 348
Аляксандар Мілінкевіч. Сьветлая памяць.

Вельмі будзе Вас не хапаць. Вашай мудрасьці, вашага аптымізму, вашых парадаў і вашай энэргіі. Пра такіх, як Мілінкевіч, кажуць: усё жыцьцё — для Беларусі.

У 2006-м яго выбарчая кампанія дала надзею сотням тысяч беларусаў. Многія менавіта дзякуючы яму прыйшлі ў беларускую справу і засталіся ў грамадзкім жыцьці. Калі б ён тады стаў прэзыдэнтам, Беларусь была б зусім іншай краінай — свабоднай, незалежнай і сапраўды эўрапейскай.
У 2020-м, калі Сьвятлана Ціханоўская прапанавала Мілінкевічу далучыцца да каманды ў якасьці дарадцы, ён доўга не вагаўся: «Дапамагу чым змагу». І такім ён быў ва ўсіх справах. Ніколі не адмаўляў і заўсёды думаў пра іншых.
Post #1611 597
Пра еўрапейскую пазіцыю, санкцыі, падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці:

— Пазіцыя Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай: яго не прызнаюць легітымным, і нармалізацыі не будзе пакуль не будзе сістэмных змен.

— Тэхнічны дыялог паміж Мінскам і Еўразвязам існаваў заўсёды і працягваецца. Праблема не ў Еўразвязе, а ў тым, што рэжым не гатовы ісці насустрач, працягвае ўзмацняць рэпрэсіі і паглыбляе свой удзел у вайне.

— Дэмакратычныя сілы заклікаюць Еўразвяз захаваць падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці як мінімум на ўзроўні апошніх гадоў.

— Колькасць візаў для беларусаў на працягу апошніх гадоў застаецца прыкладна на тым жа ўзроўні і набліжаецца да максімуму магчымасцяў консульскіх службаў. Выдаецца вялікая колькасць шматразовых візаў, а ўзровень адмоваў застаецца адным з найніжэйшых. Планаў па скарачэнні колькасці візаў або абмежаванні іх выдачы няма.

— Еўразвяз працягвае падтрымліваць палітычных зняволеных праз праваабарончыя арганізацыі. Адначасова дзейнічае Міжнародны гуманітарны фонд, да якога ўжо далучыліся 12 дзяржаў. Улічваючы маштабы рэпрэсій і патрэбаў, гэтай падтрымкі недастаткова, але яна застаецца крытычна важнай.

https://news.zerkalo.io/economics/128403.html
Зеркало Советник Тихановской — о том, меняется ли позиция Европы по Минску «Сегодня нет никаких признаков того, что техническое взаимодействие может перерасти в политическое».
Post #1610 9.96K
21–22 траўня ў Вільні мы рыхтуем ужо Трэці Кангрэс па палітвязняволеных Беларусі #WithoutJustCause.

Гэта форум асаблівы. Ён адрозніваецца ад іншых мерапрыемстваў тым, што тут галоўнае слова — за самімі палітвязнямі. Мы гаворым не толькі пра іх, але і з імі: пра іх думкі, іх чаканні, іх патрэбы, іх бачанне будучыні.

Сёння важна падтрымліваць тэму палітвязняў у публічным дыскурсе. Мы бачым, што пачаўся і працягваецца працэс вызвалення людзей. Мы павінны нагадваць, што за кратамі застаюцца людзі, з'яўляюцца новыя палітвязні.

На Кангрэсе збяруцца праваабаронцы, палітыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары. Удзел возьме і Святлана Ціханоўская

Запрашаем вас далучыцца. Важна: жывой трансляцыі не будзе, таму просім загадзя рэгістравацца.

🕒 21–22 траўня
📍 Вільня, Літва

ℹ️ Праграма: https://tsikhanouskaya.org/be/event/iii-kanhres-pa-palityaznyavolenykh-u-belarusi
✅ Рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScMi9aqhJ6ZOdT3T5DSbaUJnNOKD9fujjDeQDVKw3-DU1P4lQ/viewform
Google Docs РЭГІСТРАЦЫЯ на ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause (21–22 траўня 2026 — г. Вільня, Літва) | REGISTRATION… ENG BELOW ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause пройдзе ў Літве, краіне, куды з Беларусі былі прымусова перамешчаныя першыя дзве групы палітзняволеных пасля вызвалення. Мерапрыемства прымеркавана да беларускага Дня палітвязня — 21 траўня.…
Post #1602 597
Сёньня прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ганараваў Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла. Гэта адна з найстарэйшых і найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы, якую ў розныя гады атрымлівалі многія асобы, зьвязаныя з Беларусьсю — Шушкевіч, Кандрусевіч, Сьвёнтэк, Латышонак, Міцкевіч, Пілсудзкі, Касьцюшка і Агінскі.

Пра Анджэя Пачобута магу сказаць толькі адно слова — НЯЗЛОМНАСЬЦЬ. Мужны, няскораны, сымбаль беларуска-польскага сяброўства.
Older posts →

About this channel

How can I read @viacorka without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for ВЯЧОРКА: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does ВЯЧОРКА have?
ВЯЧОРКА (@viacorka) has 857 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does ВЯЧОРКА know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →