Пра еўрапейскую пазіцыю, санкцыі, падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці:
— Пазіцыя Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай: яго не прызнаюць легітымным, і нармалізацыі не будзе пакуль не будзе сістэмных змен.
— Тэхнічны дыялог паміж Мінскам і Еўразвязам існаваў заўсёды і працягваецца. Праблема не ў Еўразвязе, а ў тым, што рэжым не гатовы ісці насустрач, працягвае ўзмацняць рэпрэсіі і паглыбляе свой удзел у вайне.
— Дэмакратычныя сілы заклікаюць Еўразвяз захаваць падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці як мінімум на ўзроўні апошніх гадоў.
— Колькасць візаў для беларусаў на працягу апошніх гадоў застаецца прыкладна на тым жа ўзроўні і набліжаецца да максімуму магчымасцяў консульскіх службаў. Выдаецца вялікая колькасць шматразовых візаў, а ўзровень адмоваў застаецца адным з найніжэйшых. Планаў па скарачэнні колькасці візаў або абмежаванні іх выдачы няма.
— Еўразвяз працягвае падтрымліваць палітычных зняволеных праз праваабарончыя арганізацыі. Адначасова дзейнічае Міжнародны гуманітарны фонд, да якога ўжо далучыліся 12 дзяржаў. Улічваючы маштабы рэпрэсій і патрэбаў, гэтай падтрымкі недастаткова, але яна застаецца крытычна важнай.
https://news.zerkalo.io/economics/128403.html
Post #1611
597