Аляксандар Мілінкевіч. Сьветлая памяць.
Вельмі будзе Вас не хапаць. Вашай мудрасьці, вашага аптымізму, вашых парадаў і вашай энэргіі. Пра такіх, як Мілінкевіч, кажуць: усё жыцьцё — для Беларусі.
У 2006-м яго выбарчая кампанія дала надзею сотням тысяч беларусаў. Многія менавіта дзякуючы яму прыйшлі ў беларускую справу і засталіся ў грамадзкім жыцьці. Калі б ён тады стаў прэзыдэнтам, Беларусь была б зусім іншай краінай — свабоднай, незалежнай і сапраўды эўрапейскай.
У 2020-м, калі Сьвятлана Ціханоўская прапанавала Мілінкевічу далучыцца да каманды ў якасьці дарадцы, ён доўга не вагаўся: «Дапамагу чым змагу». І такім ён быў ва ўсіх справах. Ніколі не адмаўляў і заўсёды думаў пра іншых.
Post #1612
348








