TGViewer
ВЯЧОРКА ВЯЧОРКА @viacorka · 856 subscribers
Post #1621 402
Яшчэ адзін вясёла-сумны ўспамін з 2006.

Калі беларускія дэмакратычныя сілы аб’ядналіся, і вылучылі адзіным кандыдатам Аляксандра Мілінкевіча, Міхал Анемпадзістаў распрацоўваў першыя лягатыпы для яго кампаніі ў 2006 годзе. Ён казаў: «Ну чым пазнавальны Мілінкевіч? Барадой! На лягатыпе мусіць барада!»

Барада на лягатыпе так і не зьявілася, але з лёгкай рукі Анемпадзістава зьявілася лагоднае скарачэньне Мі (ад МІЛІНКЕВІЧ) з сардэчкам на «і». І яно было такое цудоўнае, і ўсе ім карысталіся пэўны час.

Пакуль «Мілавіца» не даслала афіцыйнае папярэджаньне, маўляў, яны таксама выкарыстоўваюць «Мі» у сваім маркетынгу, і ня хочуць, каб іх прадукцыя асацыявалася з Мілінкевічам.

А яшчэ памятаю рабілі сайт Мілінкевічу. Тэхналёгіі былі так сабе. Запусьцілі форму зваротнай сувязі: ну раптам нехта вырашыць напісаць, дапамогу прапанаваць. Хаця скепсіс быў, навошта, ёсьць жа тэлефон, штаб. Мілінкевіч даў зялёнае сьвятло.

У форму павалілі паведамленьні - што і паштовы сэрвіс паваліўся, і сайт. Пісалі ўсе - ад чыноўнікаў да рабацяг зь вёсак.

Мы часта недаацэньваем беларусаў і нашу здольнасьць хутка змабілізавацца
More from @viacorka
  1. Sep 4, 2026ЧЫТАНЬНІ МІЦКЕВІЧА Ў ВАРШАВЕ У суботу, 5 верасьня у Варшаве пройдзе Нацыянальнае чытаньне…
  2. Aug 25, 2026Владимир Зеленский ответил на поздравление Светланы Тихановской с Днем Независимости Украи…
  3. Aug 24, 2026Свабода Украіны ёсць свабода Беларусі! 24 жніўня Украіна адзначае Дзень Незалежнасці. У гэ…
  4. Aug 21, 2026Заўтра, 22 жніўня, ў Варшаве мы развітаемся з Аляксандрам Мілінкевічам. Запрашаем усіх, хт…
  5. Aug 11, 2026Аляксандар Мілінкевіч. Сьветлая памяць. Вельмі будзе Вас не хапаць. Вашай мудрасьці, вашаг…
  6. May 31, 2026Пра еўрапейскую пазіцыю, санкцыі, падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці: — Пазіцыя Е…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →