21–22 траўня ў Вільні мы рыхтуем ужо Трэці Кангрэс па палітвязняволеных Беларусі #WithoutJustCause.
Гэта форум асаблівы. Ён адрозніваецца ад іншых мерапрыемстваў тым, што тут галоўнае слова — за самімі палітвязнямі. Мы гаворым не толькі пра іх, але і з імі: пра іх думкі, іх чаканні, іх патрэбы, іх бачанне будучыні.
Сёння важна падтрымліваць тэму палітвязняў у публічным дыскурсе. Мы бачым, што пачаўся і працягваецца працэс вызвалення людзей. Мы павінны нагадваць, што за кратамі застаюцца людзі, з'яўляюцца новыя палітвязні.
На Кангрэсе збяруцца праваабаронцы, палітыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары. Удзел возьме і Святлана Ціханоўская
Запрашаем вас далучыцца. Важна: жывой трансляцыі не будзе, таму просім загадзя рэгістравацца.
🕒 21–22 траўня
📍 Вільня, Літва
ℹ️ Праграма: https://tsikhanouskaya.org/be/event/iii-kanhres-pa-palityaznyavolenykh-u-belarusi
✅ Рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScMi9aqhJ6ZOdT3T5DSbaUJnNOKD9fujjDeQDVKw3-DU1P4lQ/viewform
Post #1610
9.96K