Трамп, Коўл і расейскія палітвязні
Чым нам пагражае прапанова Трампа змякчыць санкцыі супраць Расеі ў абмен на вызваленне палітвязняў?
Крэмль заяўляе, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў. «Мы катэгарычна адмаўляем наяўнасць якіх-небудзь палітвязняў і лічым, што такая пастаноўка пытання абсалютна недарэчная», – заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, у Крамлі не абмяркоўвалі і «не маглі абмяркоўваць» магчымасць вызвалення з расейскіх турмаў шэрагу палітвязняў у абмен на зняцце Вашынгтонам санкцый.
Раней выданне The Atlantic паведаміла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў ідэю змякчыць санкцыі супраць Расеі ў абмен на вызваленне палітвязняў. З такой ініцыятывай, паводле інфармацыі выдання, выступіў спецпасланнік Трампа па Усходняй Еўропе Джон Коўл.
Можна лёгка спрагназаваць, што такая ідэя будзе без захаплення (мякка кажучы) успрынятая беларускай грамадзянскай супольнасцю. Па-першае, беларускім дэмакратычным сілам было б лепш, каб Коўл займаўся выключна беларускай тэматыкай, менавіта на вызваленне беларускіх палітвязняў траціў свой час і намаганні.
Па-другое, калі спецпасланнік прэзідэнта ЗША зоймецца расейскімі палітвязьнямі, гэта ня проста паменшыць ягоную актыўнасць на беларускім кірунку, але і адцягне міжнародную ўвагу з беларускай тэматыкі. Столькі гадоў беларускія дэмакратычныя сілы змагаюцца за тое, каб пытанне беларускіх палітвязняў было прыярытэтам, і маюць у гэтай справе пэўныя поспехі – а ўкідванне гэтай тэмы ў адзін кошык з расейскімі палітвязнямі, безумоўна, падарве гэтыя намаганні.
Тэма беларускіх палітвязняў пры такім развіцці падзеяў можа стаць проста дадаткам да тэмы расейскіх, і гэта сярод іншага, падрывае і суб’ектнасьць Беларусі. Парадаксальным чынам гэтым можа быць незадаволены і афіцыйны Менск, якому самастойны амерыканскі трэк патрэбны нашмат болей чым Вашынгтону.
Па-трэцяе, ужо выказваецца версія, што Дональд Трамп такой прапановай проста хоча знайсці «гуманітарную нагоду», каб зняць некаторыя санкцыі з Расеі. Ва ўмовах, калі Расея не спыняе сваю варварскую вайну супраць Украіны, любое паслабленне санкцыяў можна ўспрымацца як ускосная ці нават прамая дапамога агрэсару. Да таго ж – а чаму ЗША не спрабуюць вызваліць украінскіх палонных і выкрадзеных цывільных людзей, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах?
Аднак, з іншага боку, на сёння выглядае, што шанцаў хутка дамовіцца ў Вашынгтону з Масквой ня так і шмат, пра што і кажа заява Пяскова, нібыта ў Расеі няма палітвязняў. Пуцін не Лукашэнка. Ён за званок ад Трампа ці за запанкі, ці нават за таблеткі ад пахудання сваіх палітвязняў не вызваліць. Ён яўна будзе патрабаваць большага, і пры гэтым не прызнаваць нават сам факт існавання палітвязняў
Post #506
185
- 😢 5
- 👍 3