TGViewer
КЛІК КЛІК @theclickby · 4.29K subscribers
Post #1898 376
На гэтым тыдні кожны/ая страждае па-свойму

da kostka & Lastouski – «Džała»
Genre: Indie

Дуэт паэткі Дар’і Бялькевіч і музыкі Lastouski не часта радуе рэлізамі. Іх адсутнасць у медыйным полі адчуваецца досыць востра. Яны занялі амаль пустуючае месца беларускамоўнага індзі: мінімалістычнага, з увагай да дробязей і без намаганняў нешта даказваць. «Džała» – не хіт, ды і слова «хіт» тут было б недарэчным. Гэта трэк, які бярэ цябе ў свае абдымкі і гіпнатызуе мелодыкай і вакалам.

Exist M – «Шлях»
Genre: Modern metal

Менскія металісты выпусцілі новы беларускамоўны сінгл «Шлях», а ўздагонку – яшчэ і кліп на яго. Гэта вельмі моцная праца, у якой цудоўна ўсё: ад запісу і рыфаў да тэксту і адсылак. Дарэчы, яна тут як мінімум адна і адсылае да адной з культавых песень нулявых. Цікава, ці здагадаецеся, пра які трэк гаворка?

Kapela Kotra – «Strelachka»
Genre: Folk 

Kapela Kotra – беларуска-аўстралійскі фальклорны гурт, які выконвае традыцыйную беларускую музыку, літвацкі фальклор і аўтарскія творы. Рэліз уключае дзве купальскія песні – «Jak Na Ivana» і «Strelachka», якія аб’ядноўваюцца ў светлае святкаванне найдаўжэйшага дня, найкарацейшай ночы і самай цёплай урачыстасці беларускага народнага календара. 

NNAIA – «Тишина»
Genre: Electronic

NNAIA возвращается с y2k-ребрендингом. «Тишина» – трек о наказании молчанием. Это личная история о болезненной манипуляции и моменте выхода из порочного круга молчания и обид в конфликт. Вайб трека – разговор по душам со старой подругой на тёмной кухне, вайб визуала – другой. 

Prypiać – «Калыханка»
Genre: Indie-rock

Prypiać – беларускі пост-панк/індзі-рок гурт, заснаваны 18-гадовым Казімірам Савіцкім (сонграйтар і вакаліст), яго бацькам Цімафеем Савіцкім з Петли пристрастия (бас-гітара) і Дзянісам Тарасенка з Разбітага сэрца пацана (гітара). Па словах гурта, «Калыханка» – песня пра вяртанне дадому, якога, магчыма, ужо няма. Цяжкая і кранальная тэма пад бадзёрым інструменталам, які быццам намякае, што жыццё ідзе далей і напрыканцы ўсё будзе добра. 

Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
  • ❤ 11
  • 👍 2
  • 🔥 2
More from @theclickby
  1. Sep 20, 2026Як mnogolun на Burning Man з'ездзіла З 1986 года Burning Man аб’ядноўвае самых творчых і с…
  2. Sep 18, 2026Ад беларускамоўнага дарквэйва да беларускамоўнага тэхна-блюза Nasta Krupko – «Тенью я» Gen…
  3. Sep 9, 2026Mark Formelle пытается стать гламурным и зовёт на помощь nkeeei Mark Formelle выпустили ли…
  4. Sep 8, 2026Как проходили минские вечеринки, где диджеи играли только с кассет Игрой на виниле сегодня…
  5. Sep 4, 2026Вяртанне культавага металу і дзіцячыя песні для дарослых Rise in Rage – «Мертвый груз» Gen…
  6. Sep 3, 2026Навошта вам часопіс у 2026 годзе? Ужо траціна накладу разышлася, за што мы вам вельмі ўдзя…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →