TGViewer
Channel Public Channel
КЛІК

КЛІК

@theclickby

КЛІК – месца, дзе беларуская музыка гучыць!

Patreon: https://www.patreon.com/klikmusic

Website: https://klik.music/
Instagram: https://www.instagram.com/klik__music

Прапанаваць рэліз у рэдакцыю: https://klik.music/submit-release
Subscribers
4.29K
Photos
1.1K
Videos
442
Links
846
Recent Posts 8 shown
Post #1897 761
Як mnogolun на Burning Man з'ездзіла

З 1986 года Burning Man аб’ядноўвае самых творчых і свабодных людзей, а з 1990-га робіць гэта ў пустыні Блэк-Рок, што ў штаце Невада. У гэтым годзе жыхары і жыхаркі пустыні ўпершыню пачулі беларускую музыку лайвам.

Трошкі кантэксту: у траўні мы з рэдакцыяй правялі другі сезон конкурсу для беларускіх музыкаў ВЫКЛІК. Галоўны прыз – паездку і выступленне на Бёрне пры падтрымцы MARA Camp – атрымалі mnogolun і Applepicker, але праз бюракратычныя пытанні на фестываль трапіла толькі Айлар.

Дык вось, не паспела Айлар дадому вярнуцца, як я напала на яе з распытамі пра гэты досвед. Дзялюся гэтай гісторыяй самапазнання і мэтанакіраванасці з вамі. Так бы мовіць, з першых вуснаў.

Рэфлексія і першыя высновы

І адразу папраўка ад гераіні – ніфіга гэта не фестываль, а цэлая культурная падзея. Усе, хто туды трапляе, вяртаюцца дадому новымі людзьмі.

«Burning Man – гэта выпрабаванне, якое пройдзе не кожны/ая. Часам не ўсе жывымі адтуль выходзяць, як выявілася. Але я прайшла, і гэта маё жыццё вельмі моцна змяніла. Я думала, што знайду адказы, а атрымала яшчэ больш пытанняў. Але затое колькі ўнутраных адчуванняў!», – Айлар.

Тэма гэтага Burning Man – пошук сваёй вертыкалі. Гэтая падзея агаляе твае сапраўдныя адносіны са светам, апраўданні і гісторыі, якія ты звык/ла расказваць сабе кожны дзень. Па словах Айлар, у горадзе ці на тэрапіі працэс асэнсавання цягнецца гадамі, а ў пустыні ты атрымліваеш каласальны аб'ём фідбэку ўсяго за тыдзень. У звычайным жыцці лёгка захраснуць у побыце ды стрэсе і страціць сябе, а Бёрн жорстка падсвечвае тваё сапраўднае «я». Там дзейнічае заклік да радыкальнага самавыяўлення, і гэтая шчырасць уключаецца ў табе аўтаматычна, хочаш ты таго ці не.

Артыстка падзялілася, што ў пустыні ўсвядоміла, наколькі ілюзорныя грошы. Калі гэты звыклы фінансавы канструкт знікае, ты больш не можаш проста заплаціць і «замовіць музыку». Узнікае пытанне: што рабіць з гэтай абсалютнай свабодай? Прыкрыцца няма чым – застаешся толькі ты, тваё сапраўднае ўнутранае жаданне, пустыня і іншыя людзі. У гэты момант ты выбіраеш: псіхаваць і плакаць ці браць і будаваць лагер.

«Гэта ўзрушэнне паказала, наколькі моцна нас разбэсцілі звыклыя тэхналогіі. Для мяне фестываль стаў жорсткім дэтэктарам хлусні і праявіў мае асабістыя ліміты. Я выйшла з гэтага вопыту больш сумленнай, смелай, адкрытай і свежай. Нягледзячы на ўсе складанасці ў моманце, сувязі з людзьмі, якія там утварыліся, далі мне рэдкае пачуццё – я сапраўды адчула сябе як дома», – Айлар.

Сітуацыя, якую Айлар запомніць надоўга

Тут нават я афігела. Пераказваю: першы whiteout (пясчаная бура). Да гэтага Айлар трымалася людзей, з якімі прыехала, але тут застаецца адна на плаі (ў пустыні) пасярод ночы. Падымаецца моцная бура, усё занесла. Айлар шукае ежу і перасякаецца з чуваком на скутэры, едзе з ім. Мяце так, што бачнасць нулявая, незразумела, хто едзе насустрач. Праз пяць хвілін уладальнік скутэра губляецца, а Айлар застаецца адна ў поўнай прастрацыі. Арт-кары (стылізаваныя машыны) сталі, хтосьці з рупарамі спрабуе рэгуляваць рух, частка людзей панікуе, а іншыя працягваюць танцаваць проста ў буру.

«Раптам прыйшло выразнае разуменне: вось ён, сапраўдны Burning Man, і зараз толькі я сама нясу за сябе адказнасць. Трэба выцягваць сябе самастойна. Калі я, не без дапамогі людзей, вярнулася ў сваю палатку, мяне асяніла: палова маіх надуманых праблем увогуле не мае значэння, а любыя складанасці ілюзорныя. Усё проста: калі ты нешта хочаш – бяры і рабі. Гэтая бура вярнула мне суб'ектнасць і ўнутраную самастойнасць», – Айлар.

Чаканні VS рэальнасць

У артысткі не было завышаных чаканняў – хутчэй, здарылася жорсткае несупадзенне рэальнасці з тым, як яна ўсё сабе ўяўляла.

«Я ў чарговы раз пераканалася, што ЗША – абсалютна мая краіна. Мне суперлёгка заводзіць кантакты з людзьмі, адкрываюцца магчымасці, мяне слухаюць і мной шчыра цікавяцца. Амерыканцы даюць тое самае залучэнне, якога мне часта не хапае ў нашых краях. Мне ўвогуле бліжэй іх заходні аптымізм, чым наш звыклы нігілізм», – Айлар.

А вось што стала нечаканасцю – дык гэта колькасць працы. Хлопцы і дзяўчаты з MARA Сamp дапамаглі артыстцы трапіць у ЗША і на сам івэнт, забяспечылі ўсім патрэбным для камфортнага жыцця, а выступ ужо рыхтавала сама артыстка. Нечакана для самой сябе Айлар зрабіла музычную праграму для кэмпа і шукала патрэбную апаратуру.

«Нягледзячы на менструацыю, я хадзіла па іншых кэмпах, шукала кабелі, пастаянна штосьці муціла, каб гук проста працаваў. Я цалкам ахвяравала асабістым камфортам, кайфам і адпачынкам дзеля адказнасці, якая апынулася ў разы большай за запланаваную. Гэта каштавала мне велізарных намаганняў, і гэта мой асабісты подзвіг. Упэўнена, жанчыны мяне зразумеюць і папляскаюць», – Айлар.

Пра тое, як пустыня пачула беларускі лайв аж двойчы

Першае выступленне ў лагеры пайшло не па плане. У той дзень Айлар была адначасова і за артыстку, і за гукарэжысёрку, менеджарку і візажыстку. Так атрымалася, што яна засталася адна пасярод раздачы дранікаў – абяссіленая пасля ўсіх арганізацыйных дзён.

«Я разумела, што выйсці і праспяваць неабходна. Вельмі падтрымлівала тое, што прыйшлі людзі з іншых кэмпаў – мне нават падарылі крутыя завушніцы з японскага бісеру ад беларускіх майстроў. Было трохі крыўдна, што сукэмпаўцы разышліся па сваіх справах, але я вырашыла сканцэнтравацца на тых, хто мяне слухаў і атрымліваў задавальненне. Але тут, як кажуць, no strings attached», – Айлар.

Валерый, сузаснавальнік MARA Camp, таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі.

«Кэмп робім другі год. У мінулым годзе асабліва зайшлі дранікі і лазня, таму іх рабілі зноў. Шмат хто цікавіўся і прапанаваў дапамогу, людзі хадзілі да нас па некалькі дзён. Гэта для Бёрна была ўнікальная прапанова з лепшай лазняй. У гэтым годзе спрабавалі яшчэ зрабіць музычны лаўндж, але не хапіла прафесійнай апаратуры і спецыялістаў. Але запрасіў выступіць суседні кэмп — і там ўсё прайшло атмасферна і класна: была і добрая апаратура, і людзі, якія гэтым займаюцца. Калі ў наступным годзе зноў збяромся — зможам зрабіць больш прафесійна».

Па словах артысткі, беларускае музло ў выніку больш за ўсё зайшло менавіта замежнік/цам. Хоць Айлар і была моцна засмучаная тым, як усё прайшло, гэтая гісторыя атрымала нечаканы працяг. Адзін з лідараў суседняга лагера прапанаваў сыграць сэт на іх арт-кары. У апошні дзень фэсту, ў лакацыі, дзе ўсе машыны выбудоўваюцца ў чаканні спальвання Мэна, здарыўся другі лайв. Там усё прайшло ідэальна: быў гукач, сабраўся выдатны натоўп, і народ проста раз'ё*ываўся пад беларускія трэкі.

«Пад мой новы трэк «Цётка» адна дзяўчына нават дастала плётку і пачала жартаўліва сцябаць свайго хлопца. Калі я спускалася з арт-кара, атрымала велізарную падтрымку ад народа. Вось тады, у самы апошні дзень, мяне нарэшце папусціла: я зразумела, што цалкам выканала місію, дзеля якой прыехала», – Айлар.

Вось такая атрымалася гісторыя адной заяўкі на конкурс. Неідэальная, але натхняльная і павучальная. З яе мы з рэдакцыяй таксама зрабілі важныя высновы на будучыя сезоны ВЫКЛІК. А пакуль – шалёна ганарымся Айлар і Мікітам і дзякуем партнёрам, з якімі усё гэта стала магчымым.

Меркаванне аўтаркi можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
  • ❤ 26
  • 🔥 7
  • 👍 3
  • 🤔 2
  • 💩 1
Post #1892 974
Ад беларускамоўнага дарквэйва да беларускамоўнага тэхна-блюза

Nasta Krupko – «Тенью я»
Genre: Indie


Экс-вакалістка Passive Voice Наста Крупко выпусціла свой дэбютны сінгл. Як яно, напэўна, і павінна быць пасля сыходу з гурта, трэк атрымаўся рэфлексіўным. «Тенью я» – спроба асэнсаваць сябе ў новай ролі і зразумець, што не ўсе людзі на нашым шляху – свае. Песня дакладна зойме месца ў вашым плэйлісце, калі вы яе паслухаеце. Гарманічна складзеная, з запамінальным прыпевам і зразумелымі сэнсамі.


Dlina Volny – «Вочы»
Genre: Darkwave


Dlina Volny пачыналі з расейскай, пасля перайшлі на ангельскую, а зараз дропнулі свой першы сінгл па-беларуску. Па словах саміх музыкаў, «Вочы» – маніфест супраць хлусні і злоўжывання ўладай. Як і бывае з дарквэйвам, атрымаўся вельмі асабісты трэк пра барацьбу з уласнымі дэманамі і немагчымасць мірыцца з хлуснёй навокал. Па гучанні гэта вельмі падобна да Lebanon Hanover, з якімі менчукі аднойчы ездзілі ў тур па Лацінскай Амерыцы. Пра гэта, дарэчы, можаце пачытаць у інтэрв’ю ў нашым першым глянцы пра беларускую музыку, перадзамовіць яго можна тут

Макс Лакрыцкі – «Ціхі голад»
Genre: Psychodelic, jazz


Макс Лакрыцкі – сінгер-сонграйтар з Мінску. «Ціхі голад» – яго першы трэк па-беларуску «з глыбокім тэкстам пра штосьці крыху больш сапраўднае і высокае, чым тое, што нам прапануецца ў сённяшнім жыцці». Ну звычайна, пра ўсё высокае. Артыст кажа, што рэліз менавіта спадабаецца аматар/кам творчасці Milton Nascimento, Lô Borges і Daniel Rossen. А мы раім паслухаць усім, хто стаміўся ад звычайнага саўнда. Бонусам – лоўфайнае вайб-відэа з прыродай і жывёлкамі. 

Intelligency – «Добры вечар, дзяўчыначка»
Genre: Techno-blues


Працягваем знаёміцца з надыходзячым беларускамоўным альбомам Intelligency. На чарзе – пераасэнсаваная версія аднайменнай песні ад Песняроў. Пад гэтую навінку хочацца танчыць, як піша гурт, насуперак абставінам. Ён перадае той самы настрой, якога не хапае ўвосень.

Alexey Krivdin – «Сценарий»
Genre: Pop


Новинка от Леши Кривдина снова залетает на репит, как к себе домой. Артист классно передает свое настроение, опыт и мысли через музыку и текст. Слушаешь, и кажется, что знаешь его всю жизнь. Этот трек обнимает сквозь звук и расстояние и ощущается как слова поддержки от лучшего друга в момент, когда вокруг все рушится.

Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.
  • ❤ 17
  • 👍 7
  • 🔥 5
  • 💩 2
Post #1891 1.71K
Mark Formelle пытается стать гламурным и зовёт на помощь nkeeei

Mark Formelle выпустили лимитированную коллекцию вместе с рэпером nkeeei. Внутри – оверсайз-футболки, худи, бельё и другие вещи со стразами и леопардом.

Леопардовых носочков в коллекции обнаружено не было.
  • 🤮 28
  • ❤ 12
  • 🔥 4
  • 👍 2
  • 💩 2
  • 🤔 1
Post #1890 1.66K
Как проходили минские вечеринки, где диджеи играли только с кассет

Игрой на виниле сегодня уже сложно кого-то удивить – хотя это мы уважаем. Но некоторые ребята идут ещё дальше и играют сеты прямо с аудиокассет.

В Минске, например, проходили вечеринки «Дека Дэнс», главная фишка которых в том, что музыку там ставили исключительно с кассет. Само пространство тоже оформляли в ретроэстетике. Там расставляли старые телевизоры, а происходящее снимали на VHS-камеру и выводили изображение на большой экран.

Одним из участников таких вечеринок был Applepicker. В интервью проекту TVARY он подробнее рассказал о том, как готовился к выступлениям: «Для вечеринок я сам записывал микстейпы. Покупал кассеты на Куфаре, выбирал те, что ещё сохранились в хорошем состоянии, и записывал на них собственные подборки».

А чтобы послушать больше ламповых историй про андеграунд 2010-х, смотрите полное интервью с Applepicker.
  • ❤ 48
  • 👍 7
  • 🔥 4
  • 💩 1
Post #1885 1.82K
Вяртанне культавага металу і дзіцячыя песні для дарослых

Rise in Rage – «Мертвый груз»
Genre: Modern metal

Rise in Rage маюць сваю стабільнасць у выпуску новых рэлізаў: апошні трэк у хлопцаў выйшаў 6 гадоў таму. А перад гэтым таксама быў шасцігадовы перапынак. Тым не менш, Rise in Rage былі, ёсць і будуць аднымі з самых крутых метал-калектываў Беларусі. Што казаць, калі над іх дэбютнікам «Серая кровь» працаваў саўнд-прадзюсар In Flames. «Мертвый груз» – працяг усё той жа гісторыі. Тлустыя рыфы, энергічныя запілы і вельмі, вельмі круты гук. 

Extermination Dismemberment – «Annihilation Order»
Genre: Slam death metal

Extermination Dismemberment выпусцілі 8-хвілінны сінгл акурат падчас свайго амерыканскага туру. «Annihilation Order» складаецца з аднаго інтра і двух трэкаў. «The Final Verdict» ужо выходзіў асобным сінглам, і цяпер мы маем больш поўную карціну таго, куды рухаецца гурт. Нягледзячы на тое, што канва застаецца ўсё той жа бязлітасна-мясістай, хлопцы знаходзяць месца для эксперыментаў. Ну а зараз яны раздаюць копаці разам са знакамітымі дэткоршчыкамі All Shall Perish.

Лера Яскевич – «Дзед-барадзед»
Genre: Indie

Падаўшыся ў сольнае плаванне Лера Яскевіч працягвае пераасэнсоўваць сваю ролю як артысткі. Спявачка ўзяла культавую дзіцячую песню «Дзед-барадзед» і дадала туды дарослых сэнсаў. У песні то і знай паўтараецца выраз «Хто я», і менавіта на ім робіцца акцэнт. Такім чынам мы маем не шэраговы кавер, а досыць экзістэнцыйнае перачытанне беларускай класікі.

ЗАО «Сомнительные инициативы», kingoftherdark – «Тучка»
Genre: Pop

Калаба творчых людзей вылілася ў нуар-поп трэк з адсылкамі да Віні-Пуха. За kingoftherdark хаваецца Віктар Сердзюкоў, вакаліст Aspirin Rose і  арт-дырэктар TNT Rock Club. У гэтай калабе музыкі абыгралі нежаданне людзей дзяліцца з навакольным асяроддзем сваімі праблемамі. Атрымалася яшчэ адно дарослае прачытанне дзіцячага твора ў нашай сённяшняй падборцы. 

Uhead – «Niebaraka»
Rap: Dark, Cloud 

Змрок, дарк і рэп? Uhead – артыст і музычны прадзюсар, які цяпер усё больш актыўна раскрываецца як самастойны артыст. У новым рэлізе ён працягвае эксперыментаваць з гучаннем, захоўваючы свой цёмны муд і эстэтыку. Частцы рэдакцыі гэта крыху нагадала ранняга Bones, а хтосьці сказаў, што прыкладна такую музыку мог бы рабіць Yung Lean, калі б бацькі не вывезлі яго з Мінска.

Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
  • ❤ 30
  • 🔥 6
  • 👍 1
  • 💩 1
Post #1884 1.59K
Навошта вам часопіс у 2026 годзе?

Ужо траціна накладу разышлася, за што мы вам вельмі ўдзячныя.

Мы плануем сабраць увесь перадзамоўлены наклад за верасень, каб ужо ў кастрычніку пачаць рыхтаваць часопіс да друку. Таксама хочам папярэдзіць, што пасля завяршэння перадзамовы набыць гэты выпуск ужо будзе нельга.

Але акрамя апдэйтаў па продажах мы хацелі б адказаць на некалькі пытанняў і крыху больш расказаць пра наш часопіс.

Чаму мы гэта робім? 

Па-першае, за ўсю гісторыю сучаснай Беларусі ў нас так і не з’явілася паўнавартаснага глянцавага часопіса пра беларускую музыку на беларускай мове. Нам захацелася запоўніць гэты гэп і зрабіць такі часопіс самім.

Па-другое, мы адчуваем агульную стомленасць ад бясконцага анлайн-кантэнту, нейраслопу і пастаяннага інфармацыйнага шуму. Здаецца, што цяпер асабліва хочацца чагосьці фізічнага і рэальнага – таго, што можна ўзяць у рукі, пакінуць на паліцы і вярнуцца да яго праз некалькі гадоў.

Па-трэцяе, нам хочацца выбудоўваць больш цесную сувязь з нашым кам’юніці. Такі фізічны артэфакт можа стаць яшчэ адной кропкай, якая аб’ядноўвае людзей вакол беларускай музыкі і КЛIK.

І напрыканцы мы заўважылі, што існуе вельмі мала прадуктаў пра сучасную Беларусь, якія можна было б паказаць замежнік(ц)ам. Таму ў будучыні мы плануем падрыхтаваць і англамоўную версію часопіса – каб гэта быў добры спосаб пазнаёміць сяброў/вак з іншых краін з беларускай музыкай.

Пра што выпуск?

У першым выпуску мы сабралі, як нам здаецца, найбольш удалыя і актуальныя матэрыялы, якія зрабіла наша каманда за 3 гады. Таксама будзе некалькі эксклюзіваў.

Мы хочам раз на год рабіць зрэз сучаснай актуальнай беларускай музыкі з фокусам на якасны і стыльны візуал. Але каб зразумець, ці зможам мы выпускаць часопіс рэгулярна, спачатку трэба праверыць, ці будзе дастатковы попыт на такі фармат.

Чаму такая цана?

Мы арыентуемся на прэміяльны фармат. Нам не хочацца, каб часопіс выглядаў слабей за аналагічныя выданні ў іншых краінах. Наадварот, мы хочам рабіць яго на тым жа ўзроўні або нават лепш. І вы ўбачыце гэта ў кожнай якаснай дробязі.

ЗАМОВІЦЬ
  • ❤ 38
  • 👍 9
  • 🔥 7
  • 💩 1
Post #1879 1.6K
Што вы ведаеце пра цёмны бок беларускай музыкі?

Адзін з самых яскравых яго прадстаўнікоў – мінскі cold-wave гурт Dlina Volny. За 10 гадоў сваёй дзейнасці музыкі паспелі падпісаць кантракт з лэйблам Italians Do It Better. На ім, напрыклад, выдаюцца Chromatics і Desire, музыку якіх можна пачуць у культавым фільме «Drive». Яшчэ калектыў з’ездзіў у тур па Лацінскай Амерыцы разам з Lebanon Hanover і ўклаў publishing-пагадненне з брытанскай TRO Essex Music Group.

КЛІК пагутарыў з Dlina Volny пра ідэнтычнасць, уплыў архітэктуры на творчасць, барацьбу з ШІ-трэкамі на стрымінгах і пра тое, чаму беларуская музыка – гэта не толькі пра мову

ЧЫТАЦЬ
  • 🔥 30
  • ❤ 16
  • 👍 6
  • 💩 1
Post #1877 1.76K
Адкрываем перадзамову першага глянца пра беларускую музыку!

Мы сабралі 3 гады працы рэдакцыі КЛІК пад адну вокладку і стварылі глянцавы часопіс пра беларускую музыку. У нумар трапілі нашыя любімыя інтэрв'ю з беларускімі музыкамі, артыкулы і аўтарскія калонкі пра лакальную сцэну. На вокладцы – гурт Dlina Volny, а ўнутры нашыя размовы і фотасесіі з лайтовым, СОЮЗ, Янам Клапоцкім, Domsun і іншымі. Атрымалася каля 150 старонак чыстага стылю.

У продаж трапіць усяго 150 асобнікаў, якія мы дашлем у любую краіну са спісу на старонцы перадзамовы цягам 90 дзён.

Афармляйце перадзамову, каб паспець забраць дадому кавалачак КЛІК. І цяпер беларуская музыка не толькі гучыць, але і друкуецца ў глянцы!

ЗАМОВІЦЬ
  • 🔥 61
  • ❤ 22
  • 🤯 9
  • 💩 2
Older posts →

About this channel

How can I read @theclickby without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for КЛІК: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does КЛІК have?
КЛІК (@theclickby) has 4.29K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does КЛІК know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →