TGViewer
КЛІК КЛІК @theclickby · 4.29K subscribers
Post #1897 782
Як mnogolun на Burning Man з'ездзіла

З 1986 года Burning Man аб’ядноўвае самых творчых і свабодных людзей, а з 1990-га робіць гэта ў пустыні Блэк-Рок, што ў штаце Невада. У гэтым годзе жыхары і жыхаркі пустыні ўпершыню пачулі беларускую музыку лайвам.

Трошкі кантэксту: у траўні мы з рэдакцыяй правялі другі сезон конкурсу для беларускіх музыкаў ВЫКЛІК. Галоўны прыз – паездку і выступленне на Бёрне пры падтрымцы MARA Camp – атрымалі mnogolun і Applepicker, але праз бюракратычныя пытанні на фестываль трапіла толькі Айлар.

Дык вось, не паспела Айлар дадому вярнуцца, як я напала на яе з распытамі пра гэты досвед. Дзялюся гэтай гісторыяй самапазнання і мэтанакіраванасці з вамі. Так бы мовіць, з першых вуснаў.

Рэфлексія і першыя высновы

І адразу папраўка ад гераіні – ніфіга гэта не фестываль, а цэлая культурная падзея. Усе, хто туды трапляе, вяртаюцца дадому новымі людзьмі.

«Burning Man – гэта выпрабаванне, якое пройдзе не кожны/ая. Часам не ўсе жывымі адтуль выходзяць, як выявілася. Але я прайшла, і гэта маё жыццё вельмі моцна змяніла. Я думала, што знайду адказы, а атрымала яшчэ больш пытанняў. Але затое колькі ўнутраных адчуванняў!», – Айлар.

Тэма гэтага Burning Man – пошук сваёй вертыкалі. Гэтая падзея агаляе твае сапраўдныя адносіны са светам, апраўданні і гісторыі, якія ты звык/ла расказваць сабе кожны дзень. Па словах Айлар, у горадзе ці на тэрапіі працэс асэнсавання цягнецца гадамі, а ў пустыні ты атрымліваеш каласальны аб'ём фідбэку ўсяго за тыдзень. У звычайным жыцці лёгка захраснуць у побыце ды стрэсе і страціць сябе, а Бёрн жорстка падсвечвае тваё сапраўднае «я». Там дзейнічае заклік да радыкальнага самавыяўлення, і гэтая шчырасць уключаецца ў табе аўтаматычна, хочаш ты таго ці не.

Артыстка падзялілася, што ў пустыні ўсвядоміла, наколькі ілюзорныя грошы. Калі гэты звыклы фінансавы канструкт знікае, ты больш не можаш проста заплаціць і «замовіць музыку». Узнікае пытанне: што рабіць з гэтай абсалютнай свабодай? Прыкрыцца няма чым – застаешся толькі ты, тваё сапраўднае ўнутранае жаданне, пустыня і іншыя людзі. У гэты момант ты выбіраеш: псіхаваць і плакаць ці браць і будаваць лагер.

«Гэта ўзрушэнне паказала, наколькі моцна нас разбэсцілі звыклыя тэхналогіі. Для мяне фестываль стаў жорсткім дэтэктарам хлусні і праявіў мае асабістыя ліміты. Я выйшла з гэтага вопыту больш сумленнай, смелай, адкрытай і свежай. Нягледзячы на ўсе складанасці ў моманце, сувязі з людзьмі, якія там утварыліся, далі мне рэдкае пачуццё – я сапраўды адчула сябе як дома», – Айлар.

Сітуацыя, якую Айлар запомніць надоўга

Тут нават я афігела. Пераказваю: першы whiteout (пясчаная бура). Да гэтага Айлар трымалася людзей, з якімі прыехала, але тут застаецца адна на плаі (ў пустыні) пасярод ночы. Падымаецца моцная бура, усё занесла. Айлар шукае ежу і перасякаецца з чуваком на скутэры, едзе з ім. Мяце так, што бачнасць нулявая, незразумела, хто едзе насустрач. Праз пяць хвілін уладальнік скутэра губляецца, а Айлар застаецца адна ў поўнай прастрацыі. Арт-кары (стылізаваныя машыны) сталі, хтосьці з рупарамі спрабуе рэгуляваць рух, частка людзей панікуе, а іншыя працягваюць танцаваць проста ў буру.

«Раптам прыйшло выразнае разуменне: вось ён, сапраўдны Burning Man, і зараз толькі я сама нясу за сябе адказнасць. Трэба выцягваць сябе самастойна. Калі я, не без дапамогі людзей, вярнулася ў сваю палатку, мяне асяніла: палова маіх надуманых праблем увогуле не мае значэння, а любыя складанасці ілюзорныя. Усё проста: калі ты нешта хочаш – бяры і рабі. Гэтая бура вярнула мне суб'ектнасць і ўнутраную самастойнасць», – Айлар.

Чаканні VS рэальнасць

У артысткі не было завышаных чаканняў – хутчэй, здарылася жорсткае несупадзенне рэальнасці з тым, як яна ўсё сабе ўяўляла.

«Я ў чарговы раз пераканалася, што ЗША – абсалютна мая краіна. Мне суперлёгка заводзіць кантакты з людзьмі, адкрываюцца магчымасці, мяне слухаюць і мной шчыра цікавяцца. Амерыканцы даюць тое самае залучэнне, якога мне часта не хапае ў нашых краях. Мне ўвогуле бліжэй іх заходні аптымізм, чым наш звыклы нігілізм», – Айлар.

А вось што стала нечаканасцю – дык гэта колькасць працы. Хлопцы і дзяўчаты з MARA Сamp дапамаглі артыстцы трапіць у ЗША і на сам івэнт, забяспечылі ўсім патрэбным для камфортнага жыцця, а выступ ужо рыхтавала сама артыстка. Нечакана для самой сябе Айлар зрабіла музычную праграму для кэмпа і шукала патрэбную апаратуру.

«Нягледзячы на менструацыю, я хадзіла па іншых кэмпах, шукала кабелі, пастаянна штосьці муціла, каб гук проста працаваў. Я цалкам ахвяравала асабістым камфортам, кайфам і адпачынкам дзеля адказнасці, якая апынулася ў разы большай за запланаваную. Гэта каштавала мне велізарных намаганняў, і гэта мой асабісты подзвіг. Упэўнена, жанчыны мяне зразумеюць і папляскаюць», – Айлар.

Пра тое, як пустыня пачула беларускі лайв аж двойчы

Першае выступленне ў лагеры пайшло не па плане. У той дзень Айлар была адначасова і за артыстку, і за гукарэжысёрку, менеджарку і візажыстку. Так атрымалася, што яна засталася адна пасярод раздачы дранікаў – абяссіленая пасля ўсіх арганізацыйных дзён.

«Я разумела, што выйсці і праспяваць неабходна. Вельмі падтрымлівала тое, што прыйшлі людзі з іншых кэмпаў – мне нават падарылі крутыя завушніцы з японскага бісеру ад беларускіх майстроў. Было трохі крыўдна, што сукэмпаўцы разышліся па сваіх справах, але я вырашыла сканцэнтравацца на тых, хто мяне слухаў і атрымліваў задавальненне. Але тут, як кажуць, no strings attached», – Айлар.

Валерый, сузаснавальнік MARA Camp, таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі.

«Кэмп робім другі год. У мінулым годзе асабліва зайшлі дранікі і лазня, таму іх рабілі зноў. Шмат хто цікавіўся і прапанаваў дапамогу, людзі хадзілі да нас па некалькі дзён. Гэта для Бёрна была ўнікальная прапанова з лепшай лазняй. У гэтым годзе спрабавалі яшчэ зрабіць музычны лаўндж, але не хапіла прафесійнай апаратуры і спецыялістаў. Але запрасіў выступіць суседні кэмп — і там ўсё прайшло атмасферна і класна: была і добрая апаратура, і людзі, якія гэтым займаюцца. Калі ў наступным годзе зноў збяромся — зможам зрабіць больш прафесійна».

Па словах артысткі, беларускае музло ў выніку больш за ўсё зайшло менавіта замежнік/цам. Хоць Айлар і была моцна засмучаная тым, як усё прайшло, гэтая гісторыя атрымала нечаканы працяг. Адзін з лідараў суседняга лагера прапанаваў сыграць сэт на іх арт-кары. У апошні дзень фэсту, ў лакацыі, дзе ўсе машыны выбудоўваюцца ў чаканні спальвання Мэна, здарыўся другі лайв. Там усё прайшло ідэальна: быў гукач, сабраўся выдатны натоўп, і народ проста раз'ё*ываўся пад беларускія трэкі.

«Пад мой новы трэк «Цётка» адна дзяўчына нават дастала плётку і пачала жартаўліва сцябаць свайго хлопца. Калі я спускалася з арт-кара, атрымала велізарную падтрымку ад народа. Вось тады, у самы апошні дзень, мяне нарэшце папусціла: я зразумела, што цалкам выканала місію, дзеля якой прыехала», – Айлар.

Вось такая атрымалася гісторыя адной заяўкі на конкурс. Неідэальная, але натхняльная і павучальная. З яе мы з рэдакцыяй таксама зрабілі важныя высновы на будучыя сезоны ВЫКЛІК. А пакуль – шалёна ганарымся Айлар і Мікітам і дзякуем партнёрам, з якімі усё гэта стала магчымым.

Меркаванне аўтаркi можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
  • ❤ 26
  • 🔥 7
  • 👍 3
  • 🤔 2
  • 💩 1
More from @theclickby
  1. Sep 18, 2026Ад беларускамоўнага дарквэйва да беларускамоўнага тэхна-блюза Nasta Krupko – «Тенью я» Gen…
  2. Sep 9, 2026Mark Formelle пытается стать гламурным и зовёт на помощь nkeeei Mark Formelle выпустили ли…
  3. Sep 8, 2026Как проходили минские вечеринки, где диджеи играли только с кассет Игрой на виниле сегодня…
  4. Sep 4, 2026Вяртанне культавага металу і дзіцячыя песні для дарослых Rise in Rage – «Мертвый груз» Gen…
  5. Sep 3, 2026Навошта вам часопіс у 2026 годзе? Ужо траціна накладу разышлася, за што мы вам вельмі ўдзя…
  6. Aug 30, 2026Што вы ведаеце пра цёмны бок беларускай музыкі? Адзін з самых яскравых яго прадстаўнікоў –…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →