TGViewer
КЛІК КЛІК @theclickby · 4.29K subscribers
Post #1885 1.84K
Вяртанне культавага металу і дзіцячыя песні для дарослых

Rise in Rage – «Мертвый груз»
Genre: Modern metal

Rise in Rage маюць сваю стабільнасць у выпуску новых рэлізаў: апошні трэк у хлопцаў выйшаў 6 гадоў таму. А перад гэтым таксама быў шасцігадовы перапынак. Тым не менш, Rise in Rage былі, ёсць і будуць аднымі з самых крутых метал-калектываў Беларусі. Што казаць, калі над іх дэбютнікам «Серая кровь» працаваў саўнд-прадзюсар In Flames. «Мертвый груз» – працяг усё той жа гісторыі. Тлустыя рыфы, энергічныя запілы і вельмі, вельмі круты гук. 

Extermination Dismemberment – «Annihilation Order»
Genre: Slam death metal

Extermination Dismemberment выпусцілі 8-хвілінны сінгл акурат падчас свайго амерыканскага туру. «Annihilation Order» складаецца з аднаго інтра і двух трэкаў. «The Final Verdict» ужо выходзіў асобным сінглам, і цяпер мы маем больш поўную карціну таго, куды рухаецца гурт. Нягледзячы на тое, што канва застаецца ўсё той жа бязлітасна-мясістай, хлопцы знаходзяць месца для эксперыментаў. Ну а зараз яны раздаюць копаці разам са знакамітымі дэткоршчыкамі All Shall Perish.

Лера Яскевич – «Дзед-барадзед»
Genre: Indie

Падаўшыся ў сольнае плаванне Лера Яскевіч працягвае пераасэнсоўваць сваю ролю як артысткі. Спявачка ўзяла культавую дзіцячую песню «Дзед-барадзед» і дадала туды дарослых сэнсаў. У песні то і знай паўтараецца выраз «Хто я», і менавіта на ім робіцца акцэнт. Такім чынам мы маем не шэраговы кавер, а досыць экзістэнцыйнае перачытанне беларускай класікі.

ЗАО «Сомнительные инициативы», kingoftherdark – «Тучка»
Genre: Pop

Калаба творчых людзей вылілася ў нуар-поп трэк з адсылкамі да Віні-Пуха. За kingoftherdark хаваецца Віктар Сердзюкоў, вакаліст Aspirin Rose і  арт-дырэктар TNT Rock Club. У гэтай калабе музыкі абыгралі нежаданне людзей дзяліцца з навакольным асяроддзем сваімі праблемамі. Атрымалася яшчэ адно дарослае прачытанне дзіцячага твора ў нашай сённяшняй падборцы. 

Uhead – «Niebaraka»
Rap: Dark, Cloud 

Змрок, дарк і рэп? Uhead – артыст і музычны прадзюсар, які цяпер усё больш актыўна раскрываецца як самастойны артыст. У новым рэлізе ён працягвае эксперыментаваць з гучаннем, захоўваючы свой цёмны муд і эстэтыку. Частцы рэдакцыі гэта крыху нагадала ранняга Bones, а хтосьці сказаў, што прыкладна такую музыку мог бы рабіць Yung Lean, калі б бацькі не вывезлі яго з Мінска.

Усе гэтыя і іншыя свежыя трэкі ўжо ў нашым плэйлісце «ВЫБАР: КЛIК».
  • ❤ 30
  • 🔥 6
  • 👍 1
  • 💩 1
More from @theclickby
  1. Sep 20, 2026Як mnogolun на Burning Man з'ездзіла З 1986 года Burning Man аб’ядноўвае самых творчых і с…
  2. Sep 18, 2026Ад беларускамоўнага дарквэйва да беларускамоўнага тэхна-блюза Nasta Krupko – «Тенью я» Gen…
  3. Sep 9, 2026Mark Formelle пытается стать гламурным и зовёт на помощь nkeeei Mark Formelle выпустили ли…
  4. Sep 8, 2026Как проходили минские вечеринки, где диджеи играли только с кассет Игрой на виниле сегодня…
  5. Sep 3, 2026Навошта вам часопіс у 2026 годзе? Ужо траціна накладу разышлася, за што мы вам вельмі ўдзя…
  6. Aug 30, 2026Што вы ведаеце пра цёмны бок беларускай музыкі? Адзін з самых яскравых яго прадстаўнікоў –…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →