TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.04K subscribers
Post #9 2.91K
Спыніць гэты вар'яцкі і смертаносны для нас план можам толькі мы самі. Незалежна ад поглядаў і спосабаў заробку. И гэта рэальна. Бо дзеці ёсць ва ўсіх і самы страшны лёс, які я не жадаю нікому - глядзець, як маленькі чалавечак пакутуе ад прамянёвай хваробы без магчымасці ўратаваць яго жыццё. Праз пэўны час наведзеная тэрмаядзерным выбухамі радыяцыя спадзе. А ва ўмовах глябальнага пацяплення цэлыя рэгіёны планеты робяцца непрыдатнымі для жыцця. Таму пуставаць доўга наша зямля не будзе. Яе заселяць іншыя народы. І яе новыя насельнікі будуць са здзіўленнем і шкадаваннем глядзець на апошніх выміраючых абарыгенаў ды здзіўляцца, як яны здолелі страціць такую бласлаўлёную зямлю.
Спадзяванняў на гэтую дзяржаву ў мяне няма. Бо памятаю, як аднойчы прачытаў у афіцыйнай газеце адказ на пытанне заходняга журналіста, як здарылася, што Расія напала на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Адказ уразіў мяне сваёй шчырасцю: "У нас учения были. Российские войска заходили по одному маршруту, а выходить могли по разным. Почему российские генералы решили выводить их так (через Украину), я не знаю. Они мне не говорили". Вось гэта
"Они мне не говорили" - гэта не пра диктатуру, не пра дэмакратыю. Гэта, ўвогуле, не пра дзяржаву. Нам прыйдзецца рабіць усё самім. Неабходныя рэсурсы для гэтага ёсць.

НА ЗАВЯРШЭННЕ.

Не буду хаваць, мне ніякавата было прапаноўваць вам гэты тэкст. Асабліва тым, хто радаваўся майму вызваленню, хто віншаваў нас з Марынай і прапаноўваў сваю дапамогу.
Гэта было вельмі важна для нас.
Дзякуй вам, людзі!

А цяпер я малюю вам такія жудасныя перспектывы. Мне самому вельмі цяжка даўся гэты тэкст, які адабраў шмат маральных, эмацыйных і нават фізічных сіл, запасы якіх у мяне зараз і так не вельмі вялікія. Але, калі ёсць, нават толькі адзін шанец з дзесяці, што гэты жахлівы сцэнар для нас рэальны - то гэта ўжо каласальна шмат. Але, на мой погляд, а я шмат разважаў на гэту тэму, іх нашмат болей. Таму лічу сваім абавязкам папярэдзіць вас пра яго. Я веру, што кожны чалавек мае сваё прызначэнне ў жыцці, ад якога нельга ўхіляцца. Магчыма, я пакінуты жывым і зараз на волі толькі таму, каб папярэдзіць вас. Таму, што папяраджаны, значыць - узброены, казалі некалі. Вы - папярэджаныя. Давайце думаць і рабіць разам, каб уратаваць Беларусь, сваіх блізкіх і свет.

Мы здолеем. Беларусь будзе жыць!

26 лютага 2026 года

Мікалай Статкевіч
  • ❤‍🔥 96
  • ❤ 47
  • 👏 11
  • 👍 5
  • 💯 4
  • 🙏 3
  • 🔥 2
  • 🤡 2
  • 😱 1
  • 💩 1
More from @statkevichm
  1. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
  2. Sep 28, 2026Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба…
  3. Sep 28, 2026ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю ад…
  4. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  5. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  6. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →