TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.04K subscribers
Post #140 1.09K
Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба нават скрозь сетку, стварае асаблівае стаўленне да звычайных для іншых людзей рэчаў - дрэў, травы, неба за вокнамі ці над галавой. Да таго ж, не хочацца цягнуць за сабой ў тую новую кватэру сваю звычайную "світу" з судовых выканаўцаў і "праваахоўнікаў" розных тыпаў. Марыне і без таго хапіла стасункаў з імі. Ды й сабак трэба некуды падзець. Зараз у гарадскіх кватэрах забаранілі трымаць болей за двух гадаванцаў. Не выкідваць жа сабак з катамі на вуліцу. Вось так усё супала.
Таму вырашыў пераехаць у пакуль двухузроўневы "катэдж з камінам" у вёсцы. Праўда, там 20 гадоў ніхто не жыў. Прыйшлося доўга яго высушваць. На фотах ніжэй той катэдж, якім я пабачыў яго ў сёлетнім сакавіку. Цяпер працягваем даводзіць яго да ладу. Дровы на зіму ўжо набылі. І сабакі тут не лішнія. Не дарэмна ж напярэдадні перасялення доблесныя "службы" ледзь не цэлую спецаперацыю праводзілі, каб іх выкрасці. А меньшы руды - прыроджаны фартыфікатар, норы, у якіх можа схавацца цалкам, выкопвае на вачах. Так што колькасць узроўняў у "катэджы" можа вырасці да невядомай нікому велічыні. Які прастор для фантазій тутэйшых пінкертонаў!
Не трэба думаць, што гэта я "залёг на дно" ў вёсцы. Зрэшты, да Мінска тут недалёка і транспарт ходзіць рэгулярна. Калі ж у некаторых з'явіцца ідэя паўтарыць тут гісторыю, як у 2010 годзе з Алегам Бебеніным, то на такі выпадак публічна паведамляю, што я, па-ранейшаму вельмі люблю жыццё, прыроду і сваіх блізкіх і не магу нават уявіць ніякай нагоды, каб памяняць сваё стаўленне да ўсяго гэтага. Да таго ж прывык даводзіць свае справы да канца.
P. S. Судовым выканаўцам прапаную не ўзбуджацца - "катэдж", як і ўся маёмасць у ім, мне не належаць.
  • ❤ 62
  • 👍 12
  • ❤‍🔥 6
  • 👏 2
  • 🔥 1
  • 🥰 1
More from @statkevichm
  1. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
  2. Sep 28, 2026ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю ад…
  3. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  4. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  5. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
  6. Sep 15, 2026НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →