TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.04K subscribers
Post #8 2.76K
Таму, каб пазбегнуць ўдару па сваёй тэрыторыі, вырашыла прадставіць пад гэты ўдар іншую, фармальна яшчэ незалежную краіну.

VI. НАВОШТА ЯДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ У БЕЛАРУСІ

Рашэнне Крамля размясціць на нашай тэрыторыі расійскую ядзерную зброю ад пачатку здзіўляе. Звычайна яе размяшчаюць у гарантавана бяспечным месцы, а не ў непасрэднай блізкасці ад зоны баявых дзеянняў, дзе яна можа падпасці пад удар праціўніка, і на тэрыторыі іншай дзяржавы, народ якой не хоча яе, бо, інтуітыўна, людзі разумеюць - свая ядзерная зброя сапраўды, абараняе краіну ад агрэсіі , а чужая робіць яе закладніцай іншай дзяржавы, якая можа мець зусім іншыя невядомыя нам планы і інтарэсы. Тым болей, што Пуцін адразу ў катэгарычнай форме адмовіў любую форму кантроля беларускага боку над гэтай зброяй. Усе гэтыя заявы, што ў нас цяпер есть ядзерная зброя, што "будзем разам кнопку (карыстацца "ядзерным чамаданчыкам" Пуціна) націскаць - гэта альбо падман альбо (што значна горай) самападман.
Спачатку заявілі пра размяшчэнне ядзерных авіабомб для самалётаў (у тым ліку, беларускіх) СУ-25. Потым - ракет сярэдняй дальнасці "Искандер", здольных несці ядзерны зарад. Цяпер размяшчаюць гібрыдны "Ярс" (ён жа "Арэшнік"). Таксама будуецца сховішча для ядзерных боегаловак.
Навошта на нашай зямлі? Каб быць бліжэй да імавернага праціўніка, у іх ёсць Калінінградская вобласць, дзе ядзерныя "Искандеры" ужо стаяць. Гібрыдны "Ярс" мае дальнасць у 5500 км, што ўдвая меней, чым у непакарочанага. Дык размясціце яго у сябе - усё роўна даляціць да любога кутка Еўропы. Але чамусьці ставяць яго непадалёк ад Ўкраіны. Хаця большая частка таго "Ярса" - гэта проста труба, напоўненая порахам (цвёрдым ракетным палівам), таму нават FPV-дрон з кумулятыўнай гранатай здольны ўтварыць з "Ярса" "вялікі бара-бум". А вывозіць ядзерныя зарады са сховішчаў да пазіцый ракет, калі па дарозе могуць быць дыверсанты, засады, міны, ўвогуле, ці не занадта рызыкоўна? Тым не меней, гэта ўсё робіцца насупраць логіцы і бяспецы.
Я знаходжу толькі адно тлумачэнне такой рызыкі - першы прэвентыўны удар РФ па Еўропе плануецца наносіць менавіта з нашай тэрыторыі. Што будзе адразу выяўлена тым бокам. А адзін тутэйшы палітык не вытрывае і сам пахваліцца сваёй ядзернай круцізной. А далей заходнія лідары пачнуць абмяркоўваць варыянты адказу. Куды біць у адказ - па тэрыторыі РФ, якая мае 1400 стратэгічных боегаловак, ці прыняць больш бяспечны варыянт ўдару па тэрыторыі, з якой прыляцелі ракеты? І ў іх будзе вялікая спакуса, на што разлічвае і Крэмль, выбраць апошні варыянт. У адпаведнасці з логікай: "беларусаў, безумоўна, шкада. Але не пачынаць жа сусветную ядзерную вайну. Ды яны ўжо і самі другі раз суагрэсары. А так і твар захаваем. Бо і адкажам, і не пачнем сусветнай вайны."
У Маскве ж будуць разважаць недзе так: "белорусов, конечно, жаль. Но они сами хотят быть суверенными. Пусть и огребают по полной суверенной программе. Зато наша территория останется целой".
Такім чынам, нашу краіну проста скарыстоўваюць у якасці прынады для удараў NATO, каб засцерагчы ад іх Расію.
Удары NATO, відавочна, будуць наносіцца тэрмаядзернымі боегалоўкамі 500 кілатон, і будуць скіраваныя супраць месцаў знаходжання ядзерных боепрыпасаў і іх носьбітаў. Напрыклад, па Асіповічах і Крычаву, таксама, магчыма, па тылам і камукацыям расійскіх груп ўварвання ў Балтыю, што, таксама, на нашай тэрыторыі. Палова мегатоны - вельмі сур'ёзны зарад - ударная хваля, зона разбурэнняў і пажараў распаўсюдзяцца на сотні кіламетраў, амаль па ўсёй Беларусі паветра будзе забруджана радыёактыўным дымам ад пажараў. Да прыкладу, магутнасць ядзернага зараду, узарванага амерыканцамі над Хірасімай, была 18 кілатон. Ад наступстваў выбуху тады за некалькі год памерла каля паўмільёна японцаў. Ці застанецца што ад Беларусі і беларусаў, калі мы атрымаем некалькі ўдараў па 500 кілатон? Сёння гэтак званыя "простыя" беларусы гавораць: "Затое ў нас няма вайны". Як бы ім не прыйшлося потым зайдоросціць ўкраінцам, бо на іх падаюць звычайныя, а не ядзерныя ракеты, ад якіх яшчэ можна схавацца.
  • ❤ 58
  • 💔 21
  • 👍 16
  • 💯 4
  • 🤡 2
  • 😁 1
  • 💩 1
  • 😨 1
More from @statkevichm
  1. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
  2. Sep 28, 2026Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба…
  3. Sep 28, 2026ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю ад…
  4. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  5. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  6. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →