TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.04K subscribers
Post #7 3.28K
Напрыклад у часопісе "Зброя" ("Оружие") пастаяннай тэмай зрабілася абмеркаванне варыянтаў пэвентыўнага ядзернага ўдару па месцах дыслакацыі тактычных ядзерных сіл NATO.
Іх спадзяванні наступныя: калі удар будзе нанесены тактычнай ядзернай зброяй, то ЗША са сваімі магутнымі стратэгічнымі ядзернымі сіламі ўмешвацца не будуць, бо, як з глумлівым здзіўленнем канстатуе аўтар прапановы, чамусьці вераць у тое, што стратэгічная і тактычная ядзерная вайна могуць быць рознымі.
У выпадку, калі РФ будзе наносіць ўдары толькі тактычнай ядзернай зброяй з меньшай дальнасцю, то ЗША, на іх думку, выкарыстаюць гэта, як нагоду для непрымянення сваёй стратэгічнай ядзернай зброі вялікай дальнасці, і развязвання такім чынам сусветнай ядзернай вайны. Такім чынам, Расіі застаецца толькі нейтралізаваць 100 тактычных тэрмаядзерных авіабомб магутнасцю па 500 кілатон, размешчаных на авіабазах NATO у Італіі, Нідэрландах, Бельгіі Германіі, а таксама знішчыць ядзерны патэнцыял Брытаніі, бо Канстытуцыя Францыі дазваляе выкарыстанне ёю ядзернай зброі толькі дзеля самаабароны пры ядзерным нападзе на яе тэрыторыю. Праўда, аўтар не тлумачыць як, з пункту гледжання Канстытуцыі Францыі, будзе расцэньвацца, напрыклад, ядзерны ўдар па авіябазе NATO ў Германіі, побач з французскай мяжою, калі ў бок Францыі пойдзе ударная хваля і радыёактыўныя аблокі. З Брытаніяй праблем аўтар, увогуле, не бачыць. Там чатыры атамных падводных лодкі з ракетамі "Пасейдон" з ядзернымі боегалоўкамі, дзве з якіх, гатовыя к пуску гэтых ракет, нясуць баявое дзяжурства ў порце, дзе іх можна лёгка знішчыць, а трэцяя нясе такое дзяжурства ў адкрытым моры. Аўтар лічыць, што, калі ў РФ з'явілася падводная атамная лодка-знішчальнік падводных лодак праціўніка, то тая расійская падлодка можа знайсці ды знішчыць адзіную брытанскую падлодку, якая дзяжурыць у моры. Мабыць, ён не ведае, якая гэта складаная задача, найперш, выявіць падводную лодку NATO з яе найноўшымі тэхналогіямі бясшумнасці ў Сусветным акіяне, тым болей, канкрэтную. Такія разважанні здзіўляюць сваёй некампетэнтнасцю. Але такі зараз узровень расійскіх экспертаў і іх высновы могуць быць запатрабаваныя.
Падобна на тое, што Крэмль прыняў ідэю прэвентыўнага ядзернага ўдару па Захаду. Разам з тым, яны цалкам дапускаюць, што будзе такі ж удар у адказ. І прыдумалі, як зрабіць першае, мінімізаваўшы пагрозу другога.

V. КВАЗІТАКТЫЧНАЯ РАКЕТА.

З'яўленне г. зв. "Арэшніку" спачатку здзівіла. Навошта такая дарагая ў абслугоўванні і ўразлівая для ўдараў машына? Зразумела, што на вайне ў ход ідзе любая зброя. У тым ліку, старыя танкі, гарматы. Дык навошта проста спісваць старыя ракеты "Ярс", калі можна зняць адну ступень і паменшыць іх дальнасць да 5500 кіламетраў?
Калі можна скарыстаць іх хоць для стральбы балванкамі? Прычым, як гэта было відно нават з газетнага фотаздымка ўдара па "Южмашы", без ўсякага навядзення гэтых балванак - нібыта, проста кінулі іх жменю, а раптам нейкая некуды ды патрапіць.
Гэта, як прывезці на фронт Цар-пушку. Дорага ды неэфектыўна.
Але насцярожыла, што той "Арэшнік" застаўся ў падпарадкаванні ракетных войск стратэгічнага прызначэння, дзе і быў ад пачатку. Гэта значыць, засталіся і сістэмы захоўвання і дастаўкі ядзерных боегаловак, прымянення з дапамогай адмысловых кодаў (г. зв. "ядзернага чамаданчыка") а значыць, "Арэшнік" вельмі хутка можа быць пераўтвораны назад у балістычную ракету: толькі зняць боегалоўку з металічным балванкамі і вярнуць на месца старую боегалоўку "Ярса" крыху паменьшанай дальнасці, што, фармальна, пераводзіць яго з разраду стратэгічных у тактычныя пры захаванні былога набора боепрыпасаў і страшэннай разбуральнай моцы: 3-6 баявых блокаў агульнай магутнасцю да 500 кілатон.
Такім чынам, Крэмль, стварыўшы гібрыдны, фармальна тактычны "Ярс", падрыхтаваў зброю для превентыўнага ядзернага ўдару па Еўропе, якая, на яго думку, не павінна выклікаць ўдзелу ЗША ва ўдары ў адказ. Але, мабыць, Масква не спадзяецца, што "ответки" атрымаецца пазбегнуць, ці то ад брытанскіх, ці французскіх атамных падводных лодак.
  • ❤ 56
  • 👍 8
  • 🤔 5
  • 🤡 2
  • 💯 2
  • 😁 1
  • 💩 1
  • 💔 1
More from @statkevichm
  1. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
  2. Sep 28, 2026Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба…
  3. Sep 28, 2026ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю ад…
  4. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  5. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  6. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →