TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.04K subscribers
Post #6 2.82K
Працяг.
ІІІ. БЕЛАРУСКІ "БАЛКОН"

Так расійскія генералы называюць нашу краіну, бо з нашей тэрыторыі можна наносіць ўдары па тром краінам NATO і Ўкраіне. Сталіцы гэтых краін знаходзяцца на небяспечна малой адлегласці ад беларускай мяжы. Відавочна, што першы ўдар расійскіх войскаў будзе наносіцца з беларускай тэрыторыі і скіраваны супраць балтыйскіх краін, яжкія знаходзяцца ў геаграфічным адрыве ад буйных краін NATO і могуць быць ізаляваныя ад іх. Да таго ж, іх акупацыя дазволіць вярнуць Балтыйскаму флоту аператыўны прастор і зрабіць бяспечнымі марскія камунікацыі з Калінінградскай вобласцю ды забяспечаць больш гарантый для экспарту расійскіх вуглевадародаў з партоў Ленінградскай вобласці. Асноўны ўдар будзе наносіцца не па Эстоніі, усходняя мяжа каторай прыкрытая буйнымі азёрамі, а па Латвіі, каб дайсці да Рыгі ці да Рыжскай затокі і разрэзаць Балтыю на дзве часткі, з мэтай пазбавіць сілы, якія яе абараняюць, манёўру, і, прынамсі ва Ўсходняй Балтыцы, забеспячэння і падмацаванняў. Удар будзе наносіцца з раёна Полацку. Адначасова будзе нанесены ўдар з раёна Гародні ў накірунку Каўнаса і Клайпеды. Ён можа быць падмацаваны ўдарам расійскімі сіламі на Каўнас з тэрыторыі Калінінградскай вобласці, каб далей захапіць Клайпеду і не дапусціць скарыстання гэтага порта для падвозу падмацаванняў і ваеннага рыштунку. Яшчэ адзін удар можа быць нанесены з раёна Ашмянаў на Вільню з-за прываблівай блізкасці гэтага горада да мяжы.
Вы можаце спытацца, а што я гэтак упэўнена прагназую? Проста, расійскія генералы любяць скарыстоўваць напрацоўкі сваіх савецкіх калег. Напрыклад, сапраўды, вельмі ўдалай і самай эфектыўнай з усіх у другой сусветнай вайне па сваім вынікам аперацыі "Баграціён". Дастаткова толькі паглядзець мапы гэтай аперацыі.

Восенню 2015 года пасля чарговага вызвалення, выступаючы на канферэнцыі, што адбывалася ў Варшаве пад эгідай АБСЕ, і каментуючы размяшчэнне ў Бранскай вобласці мотастралковай брыгады, я выказаў меркаваньне, што гэтая брыгада можа быць скарыстана супраць Украіны для ўдара па правым беразе Дняпра на Кіеў, што ўжо рабіла Савецкая Армія ў мінулай вайне. Толькі тады для гэтага прыйшлося фарсіраваць з вялікімі стратамі Дняпро ў раёне Лоева. А зараз можна камфортна перасекчы яго і Прыпяць па мастам на тэрыторыі Беларусі. Што і зрабіла чатыры гады таму расійская групоўка ўварвання. Без такой магчымасці расійскі бліц-крыг быў бы немагчымым і вайна з Украінай, ўвогуле, б не пачалася. На жаль, мой тагачасны прагноз спраўдзіўся праз 7 гадоў, што пацвердзіла эфектыўнасць падыхода. І зараз перада мною ляжыць кніга з мапамі аперацыі "Баграціён", дакладней, яе 2-ой, "прыбалтыйскай" часткі, што робіць задачу прагноза больш лёгкай.

ІV. ПРЫМЯНЕННЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ.

Гэта ідэя, нібыта, абмяркоўвалася сярод расійскага генералітэта яшчэ з нулявых гадоў. Канкрэтныя планы, калі верыць таму, што трапляла ў незалежны друк, былі такія - раптоўна пачаць баявыя дзеяньні, адхапіць як мага болей тэрыторыі, а потым, калі NATO адмабілізуецца на адказ, нанесці ўдар ядзернымі боегалоўкамі, каб шляхам перамоў з "без'яйкавымі" запалоханымі еўрапейскімі палітыкамі замацаваць за сабой захопленае.
Зараз, калі еўрапейскія палітыкі выявілі зусім іншыя ад чаканых якасці, з'явілася і актыўна абмяркоўваецца ў расійскім каляваенным друку ідэя прэвэнтыўнага ядзернага ўдару па месцам дыслакацыі ядзерных сіл NATO ў Еўропе, каб не атрымаць "ответки" пасля выкарыстання ядзернай зброі супраць NATO, напрыклад, у Балтыі пасля ўварвання расійскіх войскаў туды. Найбольш імаверным месцам расійскагс ядзернага удару будзе Сувалкаўскі калідор, каб зрабіць немагчымым адпраўку праз яго падмацаванняў у Балтыю, калі чыгунка там будзе знішчана, асфальт на шассэ згарыць і ўсё гэта будзе завалена палаючымі радыёактыўнымі дрэвамі. Яшчэ магчымыя ўдары па "вузкіх месцах" трансбалтыйскіх магістраляў, месцам накаплення падмацаванняў і матэрыяльных рэсурсаў. Цяпер расійскія генералы разумеюць, што "ответка" Захаду на гэта будзе і шукаюць шляхі пазбегнуць гэтага адказу - рай раем, але жыць хочацца ж. Актыўна абмяркоўваюцца ідэі, як гэта прадухіліць.
  • ❤ 56
  • 👍 17
  • 💔 3
  • 🤔 2
  • 🤡 2
  • 🤬 1
  • 💯 1
More from @statkevichm
  1. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
  2. Sep 28, 2026Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба…
  3. Sep 28, 2026ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю ад…
  4. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  5. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  6. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →