Акрамя таго, калі прапагандысцкія стэрэатыпы апынаюцца ўкараненнымі ў грамадскую свядомасць, дзеянні ўладаў мусяць адпавядаць гэтым стэрэатыпам, што пазбаўляе ўлады магчымасці палітычнага манёўра.
Самае кепскае, калі прапагандай займаецца першая асоба краіны. Незалежная аналітыка ў такім выпадку робіцца немагчымай. Бо эксперты і дарадцы мусяць падагнаць свае пазіцыі пад меркаванне першай асобы і толькі пераагучваць афіцыйную пазіцыю. Калектыўныя рашэнні ў такіх варунках немагчымыя і робяцца аднаасобнымі, што ўплывае на іх якасць, бо першая асоба, пазбаўленая экспертнай падтрымкі і маючы ўласныя матывы і зацікаўленасці, нярэдка прымае шкодныя для сваёй краіны рашэнні ці нават трапляе ў недарэчныя сітуацыі, як гэта было з прэзідэнтам РФ, калі той публічна даводзіў нерэальныя дадзеныя пра баявыя страты Ўкраіны. На сумняваюся, што ён толькі пераагучваў дадзеныя, пададзеныя яму афіцыйна расійскімі генераламі. Побач не знайшлося дасведчанага дарадцы, які б патлумачыў, што сярод генералаў з савецкіх часоў дамінуе прынцып: "Галоўнае - правільна дакласці". Што прыводзіць да празмернага завышэння страт праціўніка. Так, падчас савецка-германскай вайны згодна з дакладамі з савецкіх войскаў агульныя страты вермахта склалі болей за 80 мільёнаў чалавек, што перавысіла агульную колькасць насельніцтва ў даваеннай Германіі.
Такім чынам, сістэма прыняцця рашэнняў у Крамлі аднаасобная, без кваліфікаванай экспертнай падтрымкі і пад моцным уплывам жадання Пуціна захаваць уладу. Дадатковая рызыкі ўтвараюць персанальныя практыкі прыняцця рашэнняў кіраўніком.
Агучаны Пуціным метад "загрузіць на ноч задачу ў мозг і прачнуцца раніцай з гатовым рашэннем" сапраўды дзейсны. Я сам карыстаўся ім для працы над дысертацыямі. Але ён падыходзіць толькі для пасіўных аб'ектаў. Спробы прымяніць яго ў палітыцы, дзе аб'екты рашэння з'яўляюцца актыўнымі і валодаюць ўласнай воляй, як правіла, прыводзілі да палітычных памылак і страт.
Такім чынам, існуючая сістэма прыняцця рашэнняў у Крамлі нясе вялікія рызыкі непрадуманых авантурных рашэнняў.
Падсумоўваючы, можна сцвярджаць, што ў такой сістэме прыняцце рашэння аб пачатку вайны, нават з прымяненнем ядзернай зброі, вельмі імаверна.
Такім чынам, рызыка развязвання РФ вайны з Захадам з'яўляецца сапраўды высокай.
Разгледзім, дзе можа пачацца такая вайна і якія рызыкі яна нясе для нашай краіны і свету.
Post #5
2.62K
- ❤ 63
- 👍 19
- 💯 3
- 🤡 2
- 💔 2
- 🤔 1
- 💩 1