TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.04K subscribers
Post #4 2.59K
Ужо відавочна, што гэтыя механізмы заснаваны на стэрэатыпах расійскай масавай свядомасці ды прапаганды і гістарычных мітах і выключаюць удзел незалежных дабрасумленных экспертаў.
Асноўны і самы небяспечны з гэтых стэрэатыпаў - пра наяўнасць "триединого русского народа", і тое, што ўкраінцы і беларусы - гэта "штучна ўтвораныя нацыі". З іх пункту гледжання, гэта значыць, што ментальнасць расійскага і ўкраінскага народаў аднолькавыя.
Гэты стэрэатып лег ў аснову прагназавання рэакцыі ўкраінцаў на расійскае ўварванне. Але рэакцыя ўкраінскага народа апынулася зусім іншай ад чаканай, што сведчыць пра глыбокія ментальныя адрозненні двух нацый. Прычыны гэтага адрознення трэба шукаць у іх генезісе. У ІХ стагоддзі Кіеў захапілі русы - на мовах усіх скандынаўскіх народаў таго часу гэта слова значыла "воін-грабец", ім называлі сябе вікінгі, тагачасныя марскія разбойнікі, якія зрабілі горад сваёй базай для далейшых нападаў. Так "Кіеў і ваколіцы" зрабіліся Руссю. Такім чынам, адзінымі спадчыннікамі тых русаў з'яўляюцца сённяшнія ўкраінцы, якія наследавалі станоўчыя і адмоўныя рысы тых разбойнікаў. У расійцаў іншае паходжанне. Толькі не трэба ўзгадваць смешны прапагандысцкі міт, прыдуманы пазьней нашчадкамі варагаў, каб абгрунтаваць свае права на панаванне пра "прызванне варагаў на Русь". Гэта значыць, што наўгародскія купцы, людзі суворыя, карыслівыя ды смелыя, паклікалі разбойнікаў, каб тыя навялі парадак у іх куфарах з грашыма і складах з пушнінай? Вы, сапраўды, гэтаму верыце?
Звернемся да расійскага аўтарытэтнага гісторыка Салаўёва, які падзяляў тагачаснае насельніцтва на дзве катэгорыі: мужОў і мужыкоў ці смердаў. Першыя - гэта дружыннікі ці баяры князя (тады пераважна з варагаў) - сапраўдныя людзі, якія маюць зброю, валодаюць ёю і гатовыя абараніць свой гонар, сваіх блізкіх і маёмасць са зброяй у руках. Другія - "малыя няпоўныя людзі", якія гэтага не могуць і з'яўляюцца толькі "кармавой базай" для першых. Глыбока сімвалічна, што у Расіі слова, якое да рэформы 1863 года было назвай сельскагаспадарчых рабоў, дагэтуль з'яўляецца кампліментам мужчыне.
Дзякуючы стэрэатыпам пра наяўнасць "триединого русского народа", ў Крамлі вырашылі, што нашчадкі мужОў будуць паводзіць сябе, як нашчадкі мужыкоў. Гэта - вялікая памылка. Такая ж памылка дапускаецца і ў адносінах да беларусаў. Тэма настолькі важная і небяспечная для нас, што мушу спыніцца на ёй падрабязна.

У калоніі ў мяне быў перыяд, калі мне 5 месяцаў не выдавалі кніг з тамтэйшай бібліятэкі. Таму чытаў усё запар, што было ў суседзяў. Аднойчы мне перадалі тоўстую (і тым вельмі каштоўную ў тых варунках) кнігу аднаго з апалагетаў "рускага свету" Максіма Калашнікава. Сапраўднае прозвішча гэтага кулямётна-аўтаматнага псеўданіма, як лёгка здагадацца - банальнае Кучарэнка. Кніга, што звычайна для літаратуры такога кшталту, выкрывае сусветную змову супраць Расіі, яшчэ і ўтрымлівае гістарычны агляд з вялікай колькасцю элементарных факталагічных памылак, што прымусіла засумнявацца ў заяўленай гістарычнай адукцыі аўтара. Але быў там адзін раздзел, які прыцягнуў маю ўвагу. Аўтар разглядае менталітэт расійцаў па іх стаўленню да зямлі, ўлады, царквы і г. д. Усяго па 7 накірункам. Разглядае дастаткова аб'ектыўна і шчыра. Я прааналізаваў па яго схеме менталітэт беларусаў. Супадзенні з расійцамі былі толькі па палове аднаго з пунктаў. Калі лічыць іх аднолькава важнымі, то беларусы супадаюць па сваёй ментальнасці з расійцамі на 7%. Неяк малавата для "адзінага народа". Тым болей, што 2020 год яскрава высвятліў існаванне нашай адметнай самастойнай нацыі. І якой нацыі!
Таксама значна ўплываюць на рашэнні Крамля развязаныя ім прапагандысцкія кампаніі. Асаблівасць прапаганды ў тым, што яе аўтары раней ці пазней пачынаюць верыць у яе праўдзівасць. То бок, так доўга казалі, што "Украіна - недогосударство, ткни - развалится, а клоун убежит", што самі паверылі ў гэта. Але Ўкраіна не развалілася, "клоўн" апынуўся годным прэзідэнтам і цяпер Крэмль не ведае, як выблытацца з гэтай вайны, захаваўшы твар.
  • ❤ 69
  • 👍 20
  • 💯 4
  • 💩 2
  • 🤡 2
  • 👎 1
  • 💔 1
More from @statkevichm
  1. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
  2. Sep 28, 2026Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба…
  3. Sep 28, 2026ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю ад…
  4. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  5. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  6. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →