TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.03K subscribers
Post #34 5.37K
З НАГОДЫ 8 САКАВІКА

Сёння ў Беларусі святкуюць Жаночы дзень. Ведаю, што стаўленне да гэтага свята ў многіх неадназначнае. Некалі і я сам казаў пра яго штучнасць і афіцыёзнасць. І нават ціха пасмейваўся з жанчынак, якія ўрачыста неслі перад сабой са сваёй працы пакамечаны гваздзік. Пакуль хатні "спецыяліст па этыцы" аднойчы не спыталася ў мяне: "А ты хоць уяўляеш, для якой велізарнай колькасці нашых жанчын гэтае свята - адзіная магчымасць атрымаць кветку ў падарунак?" Мне зрабілася сорамна.
Людзям патрэбна радасць, патрэбна свята. Яны здольныя ачалавечыць, ператварыць у нармальнае свята любую прапагандысцкую дату. Нават гадавіну кастрычніцкага перавароту, 7 лістапада, як ад пачатку называлі яе самі бальшавікі.
Такая ж метамарфоза адбылася і з 8 сакавіка. У гэты дзень нашы жанчыны чакаюць ад мужчын кветак, увагі і падарункаў. Маю падазрэнне, што і некаторыя феміністкі таксама.
Акрамя сотняў жанчын, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні па палітычным прычынам.
Сотні нашых пяшчотных, разумных  прыгожых, адчувальных жанчын апынуліся ў нялюдзкіх месцах, дзе штодня сустракаюцца з грубасцю, прымусам, падаўленнем, у чужым і далёкім ад іх сацыяльным асяродку.  Для іх сённяшні дзень гэта толькі балючы напамін пра страчанае нармальнае жыццё сярод блізкіх, пра кветкі, падарункі і віншаванні ў тым, былым жыцці. Мне бывае балюча і сорамна за тое, што мы дазволілі такое.
Таму ў гэты дзень я віншую жанчын-палітзняволеных. І зычу ім, найперш, хуткага вызвалення. І няхай на волі ўсе кветкі свету будуць ля вашых ног. Вы гэтага, безумоўна, вартыя!
З павагай і любоўю,

Мікалай Статкевіч
8 сакавіка
  • ❤ 170
  • ❤‍🔥 23
  • 👍 18
  • 💔 7
  • 💯 4
  • 🥰 3
  • 🤣 2
  • 😭 2
  • 😁 1
  • 😢 1
  • 🫡 1
More from @statkevichm
  1. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  2. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  3. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
  4. Sep 15, 2026НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў…
  5. Sep 7, 2026Тагачасныя ўлады адпомсцілі ўсім афіцэрам-патрыётам, якія сваім публічным крокам прымусілі…
  6. Sep 7, 2026ТРЫ НАГОДЫ ДЛЯ АДНАГО СВЯТА Дата 8 верасня неаднойчы была знакавай у беларускай вайсковай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →