TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.03K subscribers
Post #32 6.21K
Днямі я апублікаваў артыкул «АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”», у якім выказаў і абгрунтаваў засцярогі пра магчымы напад Расіі на краіны Балтыі з тэрыторыі Беларусі і пагрозу прымянення Масквой ядзернай зброі з нашай зямлі.

Сказаўшы "А" трэба казаць і "Б". Калі кажаш пра пагрозу, трэба прапанаваць і варыянты яе нейтралізацыі. Прапаную такі план нейтралізацыі.

Вось яго змест:

Вядома, што на тэрыторыі Польшчы ўжо тысячы маладых беларусаў, змушаных пад пагрозай рэпрэсій пакінуць сваю краіну, прайшлі вайсковую падрыхтоўку. Мы прапануем сфармаваць з іх Беларускі міратворчы добраахвотніцкі корпус (далей - Корпус). Мы заклікаем еўрапейскія краіны забяспечыць Корпус фінансава, таксама баявым рыштункам, ўзбраеннем і вайсковай (у тым ліку і цяжкай) тэхнікай.

Прапануем размясціць корпус каля беларуска-украінскай мяжы, дзе яго задачай будзе недапушчэнне паўторнай агрэсіі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі.

Таксама задачай корпуса будзе процідзеянне спробам расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі з тэрыторыі Беларусі. Апынуўшыся перад пагрозай удара ў тыл групоўкі ўварвання і з паўсталай краінай за спіной, расійскія мілітарысты будуць змушаны адмовіцца ад агрэсіі.

Таксама задачай корпуса будзе сілавое змушэнне Масквы да вываду сваёй ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Я звяртаюся да лідараў еўрапейскіх краін з просьбай разгледзець гэты план і даць беларусам шанец самім уратаваць сваю краіну, Еўропу і свет.

Мы заклікаем нашых партнёраў па Беларускаму Нацыянальнаму Кангрэсу далучыцца да нашай працы па прасоўванню і рэалізацыі гэтага плана.

Мікалай Статкевіч

2 сакавіка 2026г.
  • ❤ 90
  • 💯 41
  • 👍 24
  • 🤡 8
  • 🕊 6
  • 🤣 6
  • 🔥 5
  • 🤔 5
  • 🤮 3
  • 👏 1
More from @statkevichm
  1. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  2. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  3. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
  4. Sep 15, 2026НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў…
  5. Sep 7, 2026Тагачасныя ўлады адпомсцілі ўсім афіцэрам-патрыётам, якія сваім публічным крокам прымусілі…
  6. Sep 7, 2026ТРЫ НАГОДЫ ДЛЯ АДНАГО СВЯТА Дата 8 верасня неаднойчы была знакавай у беларускай вайсковай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →