TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.04K subscribers
Post #3 2.67K
І на рэальным факце хрышчэння Кіеўскага князя Ўладзіміра (дарэчы, па знешнасці, апісанай візантыйскімі гісторыкамі, вылітага запарожскага казака пазнейшага часу, нават з "асэлэдцам"). Тым не меньш, каля Севастопаля тэрмінова пабудавалі новую "святыню" для народа. Але, як некалі казаў лялечны персанаж тады незалежнай Расійскай тэлевізіі Хрюн Моржов: "Не внушает". А зараз, пасля чатырох гадоў вайны, сумненняў у нацыянальнай адметнасці ўкраінцаў і іх асобнасці ад расійцаў няма нават і ў саміх расійцаў. Зараз шмат гаворыцца пра неабходнасць барацьбы з фальсіфікацыяй гісторыі, маючы на ўвазе толькі гісторыю савецка-германскай вайны. Згодны, фальсіфікацыя гісторыі вельмі небяспечная рэч. Усёй гісторыі. Адзіны эфектыўны лек ад імперскіх комплексаў - кроў сыноў. Думаю, каб ніводнаму з народаў не прыйшлося прымаць гэты горкі лек, незалежным гісторыкам пара скласці агульную аб'ектыўную версію гісторыі рэгіёна за апошнюю тысячу гадоў. І шырока распаўсюдзіць яе ў дасціпнай форме (напрыклад у выглядзе коміксаў).
4.Жаданне прымусіць Захад адмяніць санкцыі, уведзеныя пасля анэксіі Крыма. У Крамлі з лёгкага (аж занадта) языка аднаго тутэйшага палітыка чамусьці ўкаранілася меркаванне, што еўрапейскія палітыкі "не имеют яиц" у адрозненне ад "крутых" дыктатараў. Але чатыры гады таму ввсветлілася, што гэты аксэсуар маецца і ў дэмактычных лідараў. А сцвярджэнне зваротнага сведчыць пра няведанне гісторыі рэгіёна.
У 1939 годзе Сталін прад'явіў ультыматум Балтыйскім краінам і Фінляндыі, каб яны прынялі савецкія ваенныя базы. Ў балтыйскіх краінах тады кіравалі дыктатары. Яны прынялі ўмовы Сталіна, бо баяліся яго меньш, чым уласных наародаў. Гэтыя краіны страцілі незалежнасць. А парламенцкая Фінляндыя адмовіла. Парламент перадаў шырокія паўнамоцтвы па арганізацыі абароны генералу Маннергейму, якого парламенцкая сацыял-дэмакратычная большасць, мякка кажучы, не вельмі любіла: пры падаўленні 20 гадоў таму выступу мясцовай Чырвонай Гвардыі, ён спусціў пад лёд Фінскай затокі шмат паплечнікаў і сяброў дэпутатаў сацыял-дэмакратаў. Пасля гэтага гадоў 20 быў амаль нерукапаціскальны, але стварыў грамадскую арганізацыю і, прагназуючы савецкую агрэсію, падрыхтаваў у ёй шмат тысячаў лыжнікаў-стралкоў і снайпераў, якія падчас вайны з СССР, у якой апошні атрымаў ганебную паразу, сталіся сапраўдным кашмарам для Чырвонай арміі.
Такім чынам, чатыры гады таму, выявіўшы мужчынскія якасці, еўрапейскія палітыкі не толькі не напалохаліся і не адмянілі санкцыі, але пачалі супраць РФ эканамічную вайну, з-за якой расійская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі, якая маскіруецца ў публічнай статыстыцы ў прапагандысцкіх мэтах з дапамогай каэфіцыента дэфляцыі. Істотныя дадатковыя фінансавыя страты нясе прапагандысцкая дэманстрацыя адсутнасці міжнароднай ізаляцыі. Візіты лідараў гэтак званых "дружалюбных краін" у Маскву нясуць страты бюджэту ў дзесяткі мільярдаў даляраў, бо "друзъя" едуць толькі дзеля істотных зніжак на расійскую нафту ці газ. Доля РФ у суветным валавым ўнутраным прадукце (ВУП) складае каля 3% і падае, а заявы, што, насамрэч, з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) РФ ужо абагнала ФРГ, не на карысць расійскай прапагандзе, бо, калі ўлічваць гэты ППЗ для ўсіх краінаў, то высветліцца, што РФ ужо абагнала Інданэзія, а Бразілія на падыходзе. Нават калі "гарачая" вайна ва Ўкраіне спыніцца, эканамічная з краінамі, якія ствараюць больш за палову сусветнага валавага прадукта, працягнецца, што прывядзе расійскую эканоміку да рэцэсіі і сацыяльнага крызісу невыканання шматлікіх сацыяльных абавязацельстваў перад ветэранамі вайны ды іх семьям, а вельмі імаверна і да палітычнага крызісу са зьменай улады.
Такім чынам, РФ не дасягнула ніводнай сапраўднай мэты вайны і трапіла ў тупіковую сітуацыю з кепскімі перспектывамі.
Гэтая вайна сталася стратэгічнай памылкай Крамля. А пры стратэгічнай памылцы любое дзеянне, як і бездзеянне, толькі пагаршаюць сітуацыю.

Разгледзім прычыны гэтага правала
кіраўніцтва краіны, яе выведак і дыпламатыі. Разгледзім механізмы прыняцця рашэнняў Крамлём, якія прывялі да гэтай памылкі.

ІІ. МЕХАНІЗМЫ ПРЫНЯЦЦЯ РАШЭННЯЎ КРАМЛЁМ
  • ❤ 76
  • 👏 15
  • 👍 11
  • 💯 4
  • 🤡 3
  • 💩 2
  • 💔 2
  • 🤔 1
  • 👀 1
More from @statkevichm
  1. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
  2. Sep 28, 2026Бо жыццё гадамі ў бетоннай турэмнай "шафе" памерамі 1×3 метры без магчымасці ўбачыць неба…
  3. Sep 28, 2026ПЛЁТКІ, ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ЗБРОЯ У палітычнай барацьбе ў краінах нашага рэгіёна значную ролю ад…
  4. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  5. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  6. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →